Адзін з унікальных храмаў Беларусі можна ўбачыць у аграгарадку Сар'я, Віцебскай вобласці. Сёння гэты архітэктурны помнік, празваны мясцовымі жыхарамі як "каменны крышталь", - Святауспенская царква , аднак першапачаткова храм будаваўся як касцёл.
Храм пабудаваны ў неагатычным стылі з чырвонай цэглы ў 1857 годзе, тагачасным уладальнікам маёнтка – Ігнатам Лапацінскім. Касцёл узводзілі ў памяць аб жонцы Ігната, Марыі, якая рана пайшла з жыцця. Працы вяліся каля 6 гадоў, а па іх завяршэнні храм быў урачыста асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Вядомы падарожнік і мастак Напалеон Орда паспеў захаваць на паперы гэты культавы будынак да першай перабудовы.
Архітэктарам храма быў абраны Густаў Шахт, малады еўрапейскі майстар, які тварыў у модным у той час віктарыянскім стылі (неаготыка). Лапацінскі хацеў бачыць пабудову ўвасабленнем прыгажосці Марыі і любові да яе.
Цікавы факт: на царкву ў Сар'і вельмі падобны капліца роду Любенскіх, якая будавалася ў той жа час у вёсцы Вухвішча, Полацкі раён.
Падчас будаўніцтва Ігнат сутыкнуўся з сур'ёзнай праблемай. Збудаванне касцёла патрабавала дазволу, які Лапацінскі не атрымаў. Толькі дзякуючы сувязям, удалося прадставіць пабудову за сямейны магільны склеп.
Праўда прыйшла іншая бяда, адразу пасля паразы паўстання 1863 гады. Царскія ўлады распачалі актыўную барацьбу з каталіцкай верай, таму ў 1865 годзе храм усё ж канфіскавалі і перадалі ва ўлонне праваслаўнай царквы.
Да 1878 года быў распрацаваны праект па будаўніцтве званіцы да асноўнага аб'ёму храма. Чаму ідэю не рэалізавалі застаецца толькі здагадвацца, але самая верагодная прычына – дарагоўля.
У выніку, ужо былы касцёл, перабудавалі нязначна. Галоўная змена - гэта прыбудова ля галоўнага ўваходу, якая зачыніў прыкрыла сабой гатычны вімперг.
Храм мае прастакутную форму з 5-граннай апсідай і невялікімі сакрыстыямі па баках. У архітэктуры шмат гатычных і неагатычных элементаў, падобных збудаванняў на тэрыторыі Беларусі зусім няшмат.
Асаблівы шарм і рамантызм царкве надаюць 5-гранныя контрфорсы з пінаклямі і скразная острозубчатая аркада.
Звярніце ўвагу на складаныя спічастыя вокны - сапраўдны твор мастацтва.
Цікаўна, што на даваенных фатаграфіях прытвора ўжо няма, магчыма яго знеслі ў 1935 году.
Царкву Успення Прасвятой Багародзіцы закрылі яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння, у сценах храма арганізавалі склад мінеральных угнаенняў, а пазней - мясцовы клуб.
У канцы 1980-х гадоў улады заняліся аднаўленнем архітэктурнага помніка і нават вярнулі яго каталікам. Праўда ў іхніх руках касцёл прабыў зусім нядоўга: праз год яго зноў пераасвяцілі ў царкву. Службы ў храме аднавіліся толькі ў 2009 годзе. Падчас паўторнай рэканструкцыі ўсталявалі новы алтар і помнік святым Пятру і Фяўроніі - заступнікам шлюбу. Акрамя таго перад храмам з'явіўся памятны валун з гербам Лапацінскіх і інфармацыйнай шыльдай.
Помнік дойлідства ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Знаходзіцца на вуліцы Будаўнічая 5а, ніжэй адзнака на мапе:
У цэнтры аграгарадку Сар'я часткова захаваўся парк Лапацінскіх з экзатычнымі і мясцовымі дрэвамі, а таксама ўязной брамай ад сядзібы. Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую заехаць у Асвею паглядзець на руіны палаца Гільзенаў.