У цэнтральнай частцы горада Мінску ёсць невялікая вуліца Мяснікова, якая цікава будынкам з верагодна самым, ну ці адным з самых, прыгожых балконаў горада. Дом будаваўся як прыбытковы і скончаны да 1903 года (вуліца Мяснікова ў той час называлася Навамаскоўскай).

У гэтым доме жыў беларускі пісьменнік Янка Маўр
Аўтэнтычны выгляд 1911 год. Крыніца: “Мінск. Падарожжа ў часе”
Што за дом з прыгожым балконам у Менску?
Сённяшні выгляд

Першымі ўладальнікамі будынка лічацца Веньямін і Пэрла Полякавы. Аднак неўзабаве нерухомасць перайшла да “Яўрэйскага цэнтральнага дабрачыннага таварыства” і амаль адразу тут размясцілася жаночае яўрэйскае вучылішча.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і да 1939 года на трэцім паверсе (мансардным) жыў пісьменнік Іван Міхайлавіч Фёдараў, які пасля возьме псеўданім Янка Маўр. Напэўна малады настаўнік раніцай выходзіў на той самы цыбульны балкон і працаваў над сваімі будучымі творамі.

Дом Мяснікова 76 Мінск

Падчас вайны гэты прыбытковы дом быў грунтоўна разбураны, на старым здымку бачна што на месцы балкона пустата.

Вуліца Мяснікова 76 падчас Другой сусветнай вайны
1941 год
Навамаскоўская вуліца ў Мінску
1942-43

У канцы 40-ых будынак аддалі пад жыллё для супрацоўнікаў інстытута, вядома папярэдне цалкам аднавіўшы (здымак ніжэй).

Стары здымак вуліцы Мяснікова, дом 76
Пачатак 60-ых

Вонкавае аблічча, якое дом мае цяпер, з'явілася ўжо пасля капітальнай перабудовы, якая скончылася ў 1998 годзе. Тады былі дабудаваны яшчэ 2 паверхі, праўда сваёй архітэктурай яны кардынальна адрозніваюцца ад першых.

Дом у якім жыў Янка Маўр

Галоўнае ўпрыгожванні дома - гэта цыбульны балкон, які цудам перажыў рэканструкцыю і стаў своеасаблівай візітнай карткай вуліцы Мяснікова.

Самы прыгожы балкон у Мінску

Знайсці гэтую гарадскую славутасць не складзе вялікай працы: ад касцёла святых Алены і Сімяона трэба прайсці некалькі хвілін па вуліцы Савецкай.

Паглядзіце таксама месцы, дзе знаходзілася першая электрастанцыя ў Мінску.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары