За некалькі кіламетраў ад горада Валожын ёсць невялікі аграгарадок Сакаўшчына. Са славутасцяў тут выдзяляецца царква святога Іллі. Храм адносіцца да помнікаў драўлянага дойлідства, праваслаўны, часткова функцыянуе і сёння.

Царква ў Сакаўшчыне была пабудавана з дрэва ў 1878 годзе. Пра гэта сведчыць таблічка на вежы-званіцы. Хутчэй за ўсё храм захаваўся ў першародным выглядзе.

Царкву святога Іллі лёгка знайсці. Размешчана на ўскраіне пасёлка, на мясцовых могілках. Месца тут даволі прыгожае і дагледжанае, побач працякае заходняя Бярэзіна.

Царква багатая на дробныя дэталі з дрэва, якія нядрэнна захаваліся. Сам храм па форме і кампазіцыі квадратны, званіца – трох'ярусная, вокны і ўваходы – прамавугольныя.

Сакаўшчына царква

Аграгарадок Сакаўшчына ўдала размешчаны на трасе H8262. Дарога злучае Валожын и Гальшаны. Па гэтым маршруце шматлікіх цікавых месцаў: Дзесятнікі, Вішнева.

Ніжэй адзначана месца, дзе размешчана царква:

Паглядзіце і іншыя славутасці Беларусі на мапе. Напрыклад у 40 хвілінах язды ёсць цікавы драўляны касцёл у Холхлаве.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары