У 40 хвілінах язды ад Мінску размешчаны раённы цэнтр - Лагойск, месца папулярнае як у зімовы перыяд, так і ўлетку. Для большасці людзей сучасны Лагойск вядомы сваім гарналыжным цэнтрам, аднак ёсць у невялікім горадзе што паглядзець і ў плане гістарычных славутасцей. Так у самым цэнтры Лагойска захаваўся пейзажны парк, дзе раней стаяў масіўны палац Тышкевічаў, ад якога сёння засталіся толькі руіны левага крыла

Палац ля Лагойска

Як выглядаў палац Тышкевічаў у Лагойску?
Так палац выглядаў у пачатку 20 ст. Здымак з калекцыі К. Шастоўскага, прыблізна 1923 года.

Да Тышкевічаў Лагойск перайшоў у 1528 годзе ад Чартарыйскіх і заставаўся за імі аж да 1917 года. Нядзіўна, што прадстаўнікі гэтага віднага роду вырашылі будаваць у гэтых краях сваю фамільную сядзібу.

лагойск тышкевічы

Палац пачалі ўзводзіць у 1814 годзе на месцы старога драўлянага замка Тышкевічаў, які стаяў на месцы замка закладзенага яшчэ Чартарыйскімі. У 1819 годзе скончаны будаўнічыя работы над класічнай сядзібай. Будынак уяўляў сабой прамавугольны аб'ём на высокім цокалі, цэнтральная частка вылучалася масіўным порцікам на 10 калонах дарыйскага ордэна.

Портык палаца Лагойска

Па баках будынка размяшчаліся сіметрычныя двухпавярховыя карпусы (левы з якіх у выглядзе руін дайшоў да нашага часу).

lagoisk dostoprimechatelnosti

З паркавага боку палац выглядаў крыху інакш і быў упрыгожаны эркерам з вінтавой лесвіцай. На малюнку Напалеона Орды можна якраз убачыць гэтую частку палаца.

Руіны сядзібы Тышкевічаў напалеон арда
Малюнак Напалеона Орды, прыблізна 1864 год

Пасля таго як Лагойск у 1919 годзе ўвайшоў у склад БССР, палац сталі выкарыстоўваць пад самыя розныя адміністрацыйныя мэты. Нейкі час тут размяшчалася турма НКУС, падчас Другой сусветнай вайны - нямецкая турма. Пасля заканчэння вайны старажытны палац вырашылі ўзарваць.

палац тышкевічаў

Лагойск старое фота палаца
крыніца: Музэй гісторыі Лагойску, прыблізна 1923 год

Цяпер толькі ўяўленне і старыя фота могуць дапамагчы ўявіць як выглядала гэтае месца 100 гадоў таму.

Палац Тышкевічаў Лагойск
Стары здымак прыблізна 1928 г. з кнігі Urbanski A. Podzwonne

Сядзібны парк часткова ацалеў і нават месцамі захаваў аўтэнтычныя элементы, закладзеныя яшчэ Піем Тышкевічам. Вось да прыкладу арачны мост:

лагойск тышкевічы

Парк і руіны сядзібы Тышкевічаў можна назваць сапраўды загадкавым і атмасферным месцам. Тым, хто плануе наведаць Лагойск з турыстычнай мэтай, абавязкова рэкамендуем зазірнуць.

палац тышкевічаў фота

руіны сядзібыТышкевічаў

Ніжэй кропка з размяшчэннем руін на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях раю з'ездзіць у Раўбічы, каб паглядзець на былы касцёл Святога Матфея ці можна адправіцца на здымачную пляцоўку "Смалевуд".

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары