Недалёка ад трасы М8 вядучай на Віцебск, у пасёлку Высокае, можна ўбачыць руіны царквы святога Іллі. Будаўніцтва храма пачалося ў дастаткова складаны перыяд і скончылася ў 1917 годзе.

Руіны царквы 1917 года ў вёсцы Высокае

Судзячы па гэтай даце храм калі і прымаў вернікаў, то зусім нядоўга. Тым больш вядома, што царкву закрылі яшчэ да 1930 года.

Закінутая царква ў вёсцы Высокае, Віцебская вобласць

У час вайны ў сценах царквы размясцілі сапраўдны абарончы пункт. Аднак што ён сябе ўяўляў - невядома. Затое захаваўся здымак 1942(43) года, на якім бачна як будынак выглядаў у той перыяд.

Царква ў Аршанскім раёне, вёска Высокае.

Мяркуючы па гэтым фота храм у Высокім уяўляў сабой даволі тыпавую пабудову ў псеўдарускім стылі.

Высокае - руіны царквы

Пасля вайны будынак, верагодна, не выкарыстоўвалі, але і не сталі разбураць.

Вёска Высокае, руіны царквы 1917 года

высокае руіны царквы

Цікава, што за доўгі перыяд закінутасці сцяны храма засталіся практычна ў нязменным выглядзе, месцамі захавалася нават першапачатковая тынкоўка і плітка.

Закінутыя цэрквы ў Віцебскай вобласці

Царква ў вёсцы Высокае, Віцебская вобласць

Магчыма мясцовыя жыхары перыядычна ладзяць тут невялічкія суботнікі і даглядаюць сваю галоўную славутасць.

Закінутыя месцы ў Віцебскай вобласці

Ад трасы царква знаходзіцца ў 5 хвілінах язды па галоўнай вуліцы, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе.

У вёсцы Высокае, але з іншага боку ад трасы, ёсць яшчэ адзін гістарычны аб'ект - былая сядзіба Макрыцкіх. Калі будзеце ў гэтых краях раю заехаць у Оршу.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары