Населеных пунктаў з назвай "Свіслач" у Беларусі хапае, у гэтым артыкуле гаворка ідзе пра вёску Асіповіцкага раёна, Магілёўскай вобласці. Тут, ля зліцця Бярэзіны і Свіслачы, можна ўбачыць старадаўняе гарадзішча з руінамі.
Гісторыя гэтага месца дастаткова старажытная і туманная, а разабрацца ў ёй - сапраўдная дылема. Ёсць інфармацыя што селішча замкавага тыпу на гэтай зямлі існавала ўжо ў канцы 11 - першай палове 12 стагоддзяў. Так у Галіцка-Валынскім летапісе сустракаецца згадка за 1256 год пра Свіслацкае княства і князе Ізяславе.
Верагодна ў тыя далёкія часы на гэтым узвышшы стаяла крэпасць, а можа быць і сапраўдны замак.
Таксама вядома што гэты замак і само паселішча Свіслач не раз разбураліся. У другой палове 13 стагоддзя - манголамі, у 1506 годзе - крымскімі татарамі, у 1535 годзе - рускімі войскамі.
У 17 стагоддзі Свіслацкія землі належалі роду Радзівілаў, пры якіх крэпасць была зноў адбудавана. Драўляны замак у той час меў 3 вежы і ўязную браму, сцены з двух бакоў, розныя будынкі.
Аднак па ўсёй бачнасці гэтыя ўмацаванні доўга не прастаялі. У 1654 годзе Свіслач захапілі казакі пад кіраўніцтвам гетмана Івана Залатарэнкі, якія разрабавалі і спалілі паселішча. З таго перыяду ў летапісе замак на рацэ Свіслач больш не згадваецца.
Але месца з такім выгадным размяшчэннем пуставаць доўга проста не магло.
З 18 стагоддзя Свіслач стала ўласнасцю прадстаўнікоў роду Завішаў (гэта ў іх быў маёнтак Кухцічы з незвычайнай пірамідай-пахавальняй). Пры іх падтрымцы ў мястэчку будуецца кляштар францысканцаў з драўляным касцёлам. Гэты храм нажаль не захаваўся.
Наступнымі вядомымі ўладальнікамі Свіслачы сталі Незабытоўскія, якія пабудавалі на ўскраіне вёскі свой радавы маёнтак. Цяпер на тым месцы размяшчаецца дзіцячы санаторый. Старадаўняе замчышча Незабытоўскія выкарыстоўвалі як гаспадарчы двор.
У першай палове 20 стагоддзя на месцы гарадзішча знаходзілася яўрэйская школа - хедэр (у некаторых крыніцах пазначана што гэта была сінагога). Бліжэй да пачатку вайны, 30-ыя гады, будынак сталі выкарыстоўваць пад мясцовы клуб. У пасляваенныя гады частку будынкаў, а іх было чатыры, разабралі на цэглу.
Апошні функцыянальны прытулак тут знайшоў філіял дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення (ДРБУ) пад нумарам 199. Фактычна на старадаўнім гарадзішчы ў той перыяд (80-ыя гады) ізноў размяшчаўся гаспадарчы двор, як пры Незабытоўскіх у канцы 19 стагоддзя.
Ёсць цікавы факт: у фільме 1993 года, "Черный Аист" (Чорны Бусел), можна ўбачыць як выглядала замчышча падчас здымак.
У канцы 90-ых гучалі планы адбудаваць на гарадзішчы царкву, але ад гэтай ідэі адмовіліся. Магчыма прычына ў тым, што на месцы, дзе стаяў драўляны францысканскі касцёл, ужо пабудавалі праваслаўны храм Святога Мікалая. Сёння ў аграгарадку Свіслач пра былую гісторыю амаль нічога не нагадвае, а пра Свіслацкае княства забыліся нават мясцовыя. Затое ў гэты кут з задавальненнем едуць паглядзець на прыроду - віды тут найпрыгажэйшыя.
Гарадзішча размешчана ў самым канцы Свіслачы, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:
Яшчэ адна невялічкая славутасць аграгарадка - гэта каменны дом Базыля Яцка. Калі будзеце ў гэтых краях ёсць сэнс з'ездзіць паглядзець горад Бабруйск.