Калісьці на тэрыторыі Брэста быў вялізны бернардынскі кляштар, заснаваны яшчэ ў першай палове 17 стагоддзя. Руіны гэтага манастырскага комплексу знаходзяцца ў пешай даступнасці ад Холмскай брамы. Манахаў-бернардынцаў у тагачасны Брэст-Літоўск, запрасіў Марцін Шышкоўскі, вядомы каталіцкі дзеяч. Бернардынцы даволі хутка адбудавалі першыя драўляныя будынкі будучага манастыра. Крыху пазней, да 1623 года, ужо скончаны каменны. касцёл Іаана Хрысціцеля і Святой Ганны (не захаваўся). Прыкладна ў той жа час заснаваны і жаночы кляштар бернардынак (менавіта яго руіны можна ўбачыць у Брэсце).

Закінуты манастыр у Брэсце

Пры жаночым кляштары, праўда толькі да 1750 года, таксама пабудаваны мураваны касцёл, асвечаны ў імя. Беззаганнага зачацця Панны Марыі. Да канца 18 стагоддзя з каменя перабудавалі і манастырскія карпусы бернардынак. Такім чынам увесь комплекс бернардынскага ордэна ўтвараў невялікае ўнікальнае мястэчка, аналагаў якому на тэрыторыі. Беларусі не было. (*Бернардынскія манастыры існавалі тады ў вялікай колькасці, але каб адразу і жаночы, і мужчынскі ў адным месцы - не).

Руіны манастыра ў Брэсце

Жаночы бернардынскі кляштар закрылі ў 1831 годзе. Большасць пабудоў былі прыстасаваны пад патрэбы кадэцкага корпуса. Найбольшай зменай падвергся касцёл: ад барочнага стылю не засталося і следа, ваенныя інжынеры перабудавалі храм у 3-павярховы корпус з класічным франтонам.

Касцёл і кляштар бернардынак у Брэсце
Перабудаваны і ўжо часткова разбураны касцёл. Крыніца: Irena Ławrowska, эл. архіў, 1915 год

У пачатку 20 стагоддзя, падчас адступлення расійскіх войскаў з Брэста (тады яшчэ Брэст-Літоўска), пабудовы зноў моцна пацярпелі. Былы касцёл нагадваў руіны, а яго далейшы лёс вырашылі польскія сапёры - цалкам узарваўшы.

Руіны манастыра побач з крэпасцю ў Брэсце

Такім чынам да 1939 году, ад кляштара бернардынак ацалелі толькі двухпавярховыя келлі. Палякі нейкі час выкарыстоўвалі будынак як сталовую, а пасля вайны прызначэнне захавалі ўжо пры савецкай уладзе. Магчыма гэта і выратавала пабудову ад поўнага знішчэння на нейкі час.

Руіны кляштара бернардынак у Брэсце

Да 1980 года амаль усе будынкі кляштара ўжо разабралі на цэглу. Усё, што ацалела - гэта той самы корпус жаночых келій. За 45 гадоў, што будынак не выкарыстоўвалі, ад яго засталіся толькі разваліны.

Манастыр у Брэсце

У тэорыі блізкасць да адной з самых папулярных славутасцяў Беларусі павінна была б дапамагчы захаваць гэтае месца, але пакуль на жаль няма. Магчыма, ідэя аднавіць гэты комплекс яшчэ з'явіцца. Дарэчы ў мясцовым краязнаўчым музеі ёсць макет усяго манастыра, па магчымасці зазірніце паглядзець. Каб дабрацца да руін манастыра, ад Холмскай брамы ідзіце проста па дарозе метраў 250, ніжэй адзнака на мапе:

Брэст багаты на славутасці і цікавыя мясціны, рэкамендую наведаць старадаўнія каталіцкія могілкі недалёка ад цэнтра.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары