Прымежны аграгарадок Друя – гэта сапраўдная скарбніца для аматараў паездак па Беларусі. Нягледзячы на ​​свае кампактныя памеры, месца багата на гісторыю і славутасці. Праўда варта адразу адзначыць, што пасля разбурэнняў 20 стагоддзя, шматлікія аб'екты дайшлі да нас у руінаваным выглядзе. Так напрыклад стала і з Петрапаўлаўскай царквой, канца 18 стагоддзя, пра якую нагадваюць толькі руіны вежы-званіцы.

Руіны званіцы ў Друі.

Першапачаткова гэты храм будаваўся як уніяцкі і ў сваёй архітэктуры меў яркія рысы стылю позняга барока, дзе дамінантай выступала двух'ярусная вежа. Менавіта яе разваліны можна ўбачыць сёння.

Руіны вежы ў аграгарадку Друя

Дзе была царква ў Друі

Пасля таго як уніяцтва было ліквідавана, будынак аддалі праваслаўнай парафіі. Верагодна, у той перыяд храм часткова перабудавалі, бо на старых здымках першай паловы 20 стагоддзя відаць, што амаль увесь аб'ём царквы складае званіца.

Як выглядала Петрапаўлаўская царква ў Друі.
здымак 1929 года

Падчас Другой сусветнай вайны пабудова часткова разбурана, пасля чаго ўжо больш не выкарыстоўвалася. З часам ад вежы-званіцы засталіся толькі руіны сцен.

Руіны званіцы ў Друі.

На двух здымках ніжэй, зробленых да 1939 года, можна ўбачыць, як размяшчаўся ўваход у вежу і дзе праходзіла вуліца.

Славутасці Друі

Як выглядала Петрапаўлаўская царква ў Друі.

Прыкладна ў 2015 годзе ля сцен былой царквы святых Пятра і Паўла з'явіліся будаўнічыя лясы і надзея на кансервацыю. Нажаль працы так і не былі пачаты.

Руіны царквы ў Друі, Віцебская вобласць

У савецкі час амаль ушчыльную да вежы прыбудавалі цагляную адрыну. Па іроніі, дамы да якіх адносяцца гэтыя складскія памяшканні ўжо закінуты.

Руіны ўніяцкай царквы ў аграгарадку Друя

Вежа-званіца Друя

Руіны царквы знаходзяцца на вуліцы Чыгуначная, амаль у самым цэнтры Друі. Ніжэй адзнака з размяшчэннем на мапе:

Галоўная і самая цікавая славутасць аграгарадка - гэта ўнікальны Траецкі касцёл з корпусам кляштара бернардынцаў. Па шляху ў Друю раю заехаць у Ідолту, дзе можна паглядзець капліцу-пахавальню Мілашаў и незвычайны касцёл.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя