У невялікай вёсцы Пузынаўцы, Шчучынскага раёна, можна паглядзець старадаўнія фамільныя могілкі роду Паўлоўскіх. Менавіта з гэтай сям'і выйшла вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Пузынаўцы, суседнія вёскі Залесна, Глыбокае, Лупіны, а таксама Мількаўшчына – гэта былыя часткі 2 вялікіх фальваркаў Паўлоўскіх. Уладальнікам гэтых земляў доўгія гады быў Бенедыкт Паўлоўскі, бацька Элізы Ажэшкі, які разам з жонкай, братам і дачкой Клеменцінай пахаваны на гэтых могілках.

Фамільныя могілкі Паўлоўскіх.

Высокая трох'ярусная стэла - гэта надмагілле самога Бенедыкта Паўлоўскага, які памёр у 1843 годзе.

Вёска Пузынаўцы

Могілкі Паўлоскіх

Злева абеліск меншага памеру, тут пахаваны Ян Паўлоўскі (дзядзька Эльжбеты).

Фамільныя могілкі Паўлоскіх.

Пузынаўцы: фамільныя могілкі Паўлоўскіх

Яшчэ адно надмагілле належыць Тэрэзе Паўлоўскай, у дзявоцтве Баршчэўская, - жонка Бенядзікта.

Фамільныя могілкі Паўлоскага.

Старадаўнія магілы ў вёсцы Пузынаўцы.

Невялічкая магіла з каванай таблічкай належыць Клеменціне Паўлоўскай, якая памерла ў 1851 годзе.

Магіла Клеменціны Паўлоскай

У сярэдзіне мінулага стагоддзя гэтыя фамільныя могілкі адрэстаўравалі і акультурылі. Хоць месца не з'яўляецца папулярным ці турыстычным, тут і сёння прыбрана і даволі акуратна, што не можа не цешыць.

Магіла Бэнэдыкта Паўлоскага

Могілкі размяшчаюцца каля дарогі, якая вядзе з Каменкі (там дарэчы прыгожы неагатычны касцёл) у бок Мількаўшчыны, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Таксама ў гэтых краях будзе цікава наведаць аграгарадок Свіслач, дзе захаваўся сядзібны дом Пуслоўскіх-Красоўскіх.

4.5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары