Даволі часта на вадаёмах Беларусі можна ўбачыць вадаплаўную птушку з незвычайным каўняром - гэта Вялікая паганка (Коўра), больш вядомая як Чомга. Для нашых шырот птушка лічыцца пералётнай, вяртаецца на гнездаванне ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Увесь час праводзіць на вадзе і амаль не выходзіць на бераг, ды і лётае рэдка.

Як выглядае птушка Чомга?

Вялікія паганкі па памеры крыху саступаюць качцы і звычайна не перавышаюць 50 сантыметраў.

Што за птушка Паганка?

Коўра (Podiceps cristatus) лёгка пазнаць дзякуючы доўгай цёмна-рудай шыі і пучкам пёраў на галаве, якія нагадваюць мудрагелісты капялюшык (узімку іх дарэчы няма). Акрамя таго ў птушкі выцягнутая дзюба і насычана чырвоныя вочы.

Птушка Чомга апісанне і фота

За птушкай-паганкай асабліва цікава назіраць увесну, калі пачынаецца шлюбны перыяд. Самец і самка ладзяць сапраўдную імпрэзу на вадзе з гучнымі крыкамі і "танцамі".

Птушка Коўра (Чомга)

Лагічна што ў гэтых птушак і птушаняты выглядаюць дзіўна, але міла: маюць паласатую, чорна-белаю афарбоўку шыі, якая нагадвае па колеры зебру.

Чомга з птушанятамі

Сустрэць коўру можна на шматлікіх вадаёмах, гэтыя птушкі будуюць невялічкія гнёзды наводдаль ад берагоў.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя