Чыж (Spinus spinus) - гэта прыгожая пявучая птушка памерамі з вераб'я, але мае ярчэй і цікавей афарбоўку. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца круглы год. Пераважныя месцы пасялення - хваёвыя лясы, аднак чыжа можна ўбачыць і ў горадзе. Гэтыя птушкі ў халоднае надвор'е (з канца восені да пачатку вясны) збіваюцца ў зграйкі, якімі і перасоўваюцца, а з цёплых месяцаў чыжы разбіваюцца на пары. Вонкава самец і самка значна адрозніваюцца, але маюць падобную афарбоўку з дамінаваннем жоўтых і зялёных колераў. Самец вылучаецца своеасаблівай "шапачкай" чорнага колеру, а самка па ўсяму целу мае стракацінкі, брушка ў яе светлае.


Асноўны рацыён гэтай птушкі – казуркі і рознае насенне дрэў. Перасоўваюцца чыжы хутка, аддаючы перавагу спускацца на зямлю як мага радзей.
За свае меладычныя спевы чыжы расплачваюцца частай няволяй - іх ловяць і трымаюць за кратамі як хатніх жывёл. Дарэчы назву "чыж" птушка атрымала якраз за незвычайныя гукі якія выдае.