У 60-ыя гады мінулага стагоддзя, на экранах кінатэатраў выйшаў фільм “Праз могілкі”, зняты паводле аднайменнай аповесці Паўла Ніліна. Фільм цікава глядзець і сёння, каб убачыць шыкоўныя кадры Мінска (тут мільгае "Ніжні" рынак, Кальварыя). Ёсць цікавыя кадры і па-за межамі сталіцы, так фільм пачынаецца са сцэны дзе добра бачныя руіны Мірскага замка.

Руіны Мірскага замка старое відэа

Рэжысёры не раз выбіралі гэтую лакацыю для здымкаў фільмаў, так напрыклад у “Тры вясёлыя змены” ёсць нават кадры знятыя з паветра.

Руіны замка ў Міры - фільм Праз могілкі.

Цікава, што “Праз могілкі” пачынаецца і скончваецца пасёлкам Мір, магчыма ў гэтым ёсць нейкі сімвалізм. На апошніх хвілінах фільмах гледачу мімаходам паказваюць капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх.. На момант здымак кінафільма, у сценах гэтай капліцы было збожжасховішча.

Старыя фільмы Беларусі

Руіны Мірскага замка ў фільме Праз могілкі

Свядомы глядач, напэўна, зможа вызначыць і некаторыя іншыя мястэчкі Беларусі, якія паказваюцца ў кінастужцы. Аднак, што ўтойваць, менавіта кадры Мінска хочацца ўбачыць больш за ўсё.

Кальварыйскія могілкі пазнаюцца адразу, масіўная брама на ўездзе не пакідае сумневаў. У гэтых жа сцэнах ёсць кадры, знятыя ўнутры Крыжаўзвіжанскага касцёла, на той момант закінутага.

Кальварыйскія могілкі ў фільме "Праз могілкі"

Самыя шыкоўныя кадры - гэта вядома тыя, дзе бачны Нізкі рынак, старая Няміга і Петрапаўлаўскі сабор.

Стары Менск - фільм Праз могілкі

Кадры старога Менска

Даведацца пра сучасную Нямігу амаль немагчыма, менавіта гэтая частка горада ў познія 60-ыя будзе перабудавана да непазнавальнасці.

Менск - старое фота

Ніжні горад старое фота

Як ужо пісаў вышэй, гледзячы “Праз могілкі”, можна заўважыць не толькі вышэйзгаданыя Мінск і Мір, хапае сцэн з неапазнанымі месцамі Беларусі. Ёсць кадры дзе бачныя элементы нейкай закінутай сядзібы, буйная вёска з радавой забудовай, старадаўнія могілкі і шматлікае іншае.

Кадры Беларусі з кінафільма "Праз могілкі" 1964 года

Калі вам цікава глядзець на старыя кадры з кіно, то рэкамендую - Ружанскі палац у кінафільмах савецкага часу і Мінск у фільме "Любімая" 1967 года.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары