першая згадка пажарнай аховы Гродна датуецца 1870 годам. Ужо тады ў Гродне была пабудавана драўляная. пажарная каланча ці вежа. З'явіўся такі будынак невыпадкова. Галоўнай праблемай горада доўгія гады заставаліся пажары. Якраз у перыяд канца 19 стагоддзя адбыўся адзін з найбуйнейшых пажараў у гісторыі горада, калі згарэла больш за 500 дамоў. Пасля расчысткі завалаў, было вырашана пабудаваць каменную. пажарную вежу. Акрамя таго, праз некалькі гадоў, таксама пабудавана і дэпо.

Пажарная каланча, музей МНС і незвычайны барэльеф у Гродне.

Сімвал бяспекі Гродна быў пабудаваны ў выглядзе шасціпавярховай вежы.

каланча пажарная гродна
Старое фота, крыніца: delcampe.net

Архітэктары планавалі ўзвесці самы высокі будынак у горадзе, каб дзяжурны пажарнік змог без цяжкасці ўбачыць любое ўзгаранне.

Пажарная вежа ў Гродне

Куты вежы зрэзаны, што надае ёй незвычайны знешні выгляд і рысы неаготыкі. Асобную ўвагу трэба надаць фасадам вежы. Кожны ярус вежы адрозніваецца. Усе аконныя праёмы маюць розныя памеры і фігурны мур.

Тэхналогіі не стаяць на месцы і пажарная вежа страціла сваё першапачатковае прызначэнне. Цяпер у будынку каланчы размясціўся музей Міністэрства па Надзвычайных сітуацыях.

Уваход у музей вольны. Пасля рэстаўрацыі ў ім з'явілася яшчэ адна цікавая дэталь - загадкавы барэльеф.

барэльеф уяўляе сабой своеасаблівую фрэску з людзьмі ў форме МНС. Характэрна, што мастак адлюстраваў на барэльефе і легендарную Мону Лізу. Яна замаскіраваная пад аднаго з супрацоўнікаў. Калі будзеце гуляць каля гэтага месца, прыгледзьцеся да твараў людзей.

пажарная каланча гродна барэльеф

Дзякуючы адкрыццю музея захавалася і яшчэ адна цікавая традыцыя. Кожны дзень роўна ў 12 гадзін паполудні з вежы чуецца гук трубы. Ён апавяшчае жыхароў і гасцей Гродна, што ў горадзе ўсё спакойна. Любы жадаючы можа наведаць гэтую назіральную пляцоўку, якая размясцілася на верхнім ярусе пажарнай вежы ў Гродне. Каб убачыць увесь горад і яго славутасці, давядзецца прайсці 120 прыступак вінтавой лесвіцы, выкананых з дрэва.

Пажарная каланча і вежа ў Гродне

Знаходзіцца пажарная каланча па адрасе вуліца Замкавая, 19.

Гродна - адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Абавязкова зрабіце экскурсію і па іншых гістарычных месцах горада: стары и Новы замак, касцёл Францішка Ксаверыя.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя