Паставы - гэта горад віцебскай вобласці, размешчаны ў 159 кіламетрах ад сталіцы Беларусі. Горад вядомы з пачатку 15 стагоддзя, а першыя селішчы датуюцца і яшчэ больш раннімі датамі. Ад таго нядзіўна, што ў Паставах ёсць што паглядзець з пункту погляду гістарычных аб'ектаў. І лепш за ўсё адправіцца адразу ў старую частку горада, дзе на рацэ Мядзелка сканцэнтраваны асноўныя славутасці.

Што паглядзець у горадзе Паставы

Побач з плацінай стаіць адрэстаўраваны будынак вадзянога млына, які ўзведзены ў другой палове 19 стагоддзя.

Горад Паставы агляд

На супрацьлеглым беразе, уздоўж невялікай набярэжнай, можна ўбачыць дамінанту горада - неагатычны касцёл святога Антонія Падуанскага.

Горад Паставы што паглядзець

Касцёл у Паставах

Рухаючыся па вуліцы Чырвонаармейскай пападаем на плошча Леніна. Тут стаіць “галоўны помнік”, усіх вялікіх і малых гарадоў, з відам на царква Святога Мікалая 1894 года.

Помнік Леніна ў Паставах

Рынкавая плошча ў Паставах
Стары рынак, фота 1920 года

Не забудзьцеся ўважліва прыгледзецца да незвычайных хатак па перыметры цэнтральнага пляца. Гэтыя будынкі - дамы рамеснікаў 18 стагоддзя, выкананы ў падобных праектах барочнай архітэктуры.

Цікавыя славутасці ў горадзе Паставы.

Асаблівасць іх у тым, што пры будаўніцтве з цэглы ўзводзілі толькі сцяну галоўнага фасада, якая глядзела на сам пляц. Іншыя сцены гэтых домікаў заставаліся драўлянымі, так званай сечанай канструкцыі.

Радавая забудова Паставы

Паставы старыя здымкі горада
фота 30-ых гадоў, мінулага стагоддзя

Вядома пры рэстаўрацыі шмат што змянілася, частку дамоў перабудавалі. Да прыкладу на фота ніжэй бачныя 2 злучаныя дамы, якія ўтварылі ўнікальны праект.

Славутасці горада Поствы

Як выглядалі Паставы ў першай палове 20 стагоддзя
фота 1936 год

У цэнтры плошчы разбіты невялікі парк, дзе быў заўважаны вось такі мядзведзь. Мяркуючы па пратаптанай да яго дарожцы, мішка карыстаецца попытам на сумесныя фатаграфіі.

Постаць мядзведзя ў Паставах

Паставы, старое фота 1930 гадоў
фота да 1930 года, крыніца: Muzeum Historii Fotografii

Краязнаўчы музей у Паставах размясціўся ў старажытным будынку заезджага дома (па-іншаму гасцініца).

Музей у горадзе Паставы

Ёсць і пазнейшыя пабудовы, выкананыя з чырвонай цэглы.

Старадаўнія дамы ў Паставах

Усе дамы рамеснікаў першапачаткова мелі іншую планіроўку. У іх было 2 часткі - жылая і працоўная зона. Сёння большасць гэтых будынкаў выкарыстоўваюцца пад розныя бізнэсы, але адзін з домікаў застаецца поўнасцю жылым.

Плошча Леніна ў Паставах

Праехаўшы па вуліцы Гагарына, у бок яшчэ адной значнай славутасці, быў знойдзены такі дом (нечым нагадаў Дом купчыхі Кацнэльсан у Бабруйску).

Незвычайны дом у Паставах

Напрыканцы застаецца палац Тызенгаўза, дзе зараз базуецца Пастаўская лякарня. Пра гэтае месца падрабязней чытайце па спасылцы ў тэксце.

палац Тызенгаўза ў Паставах

Старыя фатаграфіі горада Паставы
фота 1929 года, аўтар: Jan Bułhak

Паставы - прыемны невялікі горад, са сваімі плюсамі і мінусамі ў якім ёсць што паглядзець, некалькі кафэ і месца дзе можна пераначаваць.

Калі плануеце сюды адправіцца, то варта ўключыць у ваш маршрут яшчэ некалькі славутасцяў. Напрыклад абарончы храм у Камаі и касцёл у вёсцы Лучай.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя