Гэтая птушка ў Беларусі сустракаецца паўсюдна і лічыцца даволі звычайнай для лясных масіваў, радзей паркаў. Мае зусім нязыркую афарбоўку ў якой пераважае буравата-аліўкавы колер, з-за чаго Пячураўку-ценькаўку складана заўважыць у лістоце. Памеры птушкі невялікія, каля 10-12 сантыметраў. Над вочкамі маецца бляклая палоска ў выглядзе брыво, дзюба звычайна цёмная.
Выявіць птушку можна па меладычным спевам, аднак будзьце ўважлівыя, лёгка зблытаць з іншай пеначкай - трашчоткай.
У Беларусь пячураўка-ценькаўка (Phylloscopus collybita) вяртаецца ў першых чыслах красавіка - сярэдзіне месяца, у залежнасці ад рэгіёна. Пачынае злятаць у вырай ужо ў канцы жніўня і да самага завяршэння верасня.
Асноўны рацыён ценькаўкі - гэта разнастайныя дробныя казуркі, якіх яна вышуквае ў кронах дрэў.