Калісьці мястэчка Пяршаі належала вядомаму роду Тышкевічаў. Тут быў сядзібны комплекс з гаспадаркай, але амаль усе пабудовы разабралі. Сёння галоўная славутасць у вёсцы Пяршаі - касцёл святога Юрыя

Вёска Пяршаі вядома яшчэ з канца 15 стагоддзя, а каталіцкая парафія заснавана ў сярэдзіне 16 стагоддзя, ёсць нават дакладная дата – 1545 год.

Касцёл святога Юрыя і Маці Божай ў вёсцы Пяршаі

Верагодна, у той перыяд з'явіўся і першы драўляны касцёл, на месцы якога затым пабудаваны мураваны храм у 1933 годзе.

Трохнефны касцёл святога Юрыя адносіцца да архітэктурнага стылю эклектыка

У 1990 гадах касцёл у вёсцы Пяршаі адрэстаўраваны, былі поўнасцю адноўлены вежы і фасад.

першы касцёл

Перад уваходам у храм ёсць статуя Ісуса Хрыста. Цікавасць выклікае валун у форме рукі з намаляваным дзіцем і рымскімі лічбамі ад 1 да 10.

Касцёл святога Юрыя размешчаны на вуліцы Савецкай, недалёка ад мясцовага вадаёма. Па трасе М6 дарога з Мінска зойме каля гадзіны. 

Дарэчы ў вёсцы часткова захавалася старадаўняя сядзіба "Раманы". Акрамя таго, можна адправіцца паглядзець Вішнева і Валожын. Больш цікавых славутасцяў Беларусі на мапе

1 КАМЕНТАР

  1. Даволі рэдкі выпадак, захаваўся здымак 1914 года, на якім можна ўбачыць як выглядаў папярэдняй драўляны храм у вёсцы Пяршаі. Звярніце ўвагу на масіўную званіцу і агароджу, ад іх на жаль не засталося і следу

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя