За некалькі кіламетраў ад Драгічына, знаходзіцца вёска Пярковічы, якая з 1756 года належала роду Віславухаў.
Са славутасцяў у Пярковічах хочацца вылучыць Успенскую царкву і адноўленую, на аснове старых фатаграфій, сядзібу Віславухаў.
Першапачатковы варыянт сядзібнага дома закладзены ў 1805 годзе пры Зяноне Віславусе. У далейшым маёнтак разрастаўся, да дома дабудаваны бакавыя крылы, а таксама абсталяваны вялікі парк з вадаёмам.
Двухпавярховая сядзіба мае рысы архітэктуры класіцызм с элементамі барока. Галоўны фасад вылучаецца балконам з чатырохкалонным порцікам. У канцы 19 стагоддзі, гэты порцік замянілі на драўляную веранду. (Па чутках гэта адбылося пасля няшчаснага выпадку). У 1906 годзе адбылася яшчэ адна рэканструкцыя маёнтка, пасля якой аблічча будынка зноў змянілася.
Якраз тады і з'явіўся прыгожы трохступеньчаты атык з рамбічнымі вокнамі.
Віславухі валодалі сядзібай у Пярковічах да 1939 года. І нават пасля гэтага адзін з прадстаўнікоў роду, Антоній Віславух, працягваў заставацца тут аж да сакавіка 40 года. Стары прафесар не хацеў пакідаць родны край і сваю вялізарную бібліятэку. Нажаль для яго гэтае рашэнне скончылася дрэнна. У той жа год ён быў арыштаваны, а яго працы і кнігі спалены проста перад ім.
З часам сядзібны дом прыстасавалі пад школу-інтэрнат, які прадаўжае працаваць тут і сёння. Сам будынак значна перабудаваны і цалкам страціў былыя планіровачныя рашэнні. У пачатку 21 стагоддзя сядзібу аднавілі па апошніх актуальных здымках.
Побач з Пярковічамі захавалася ўнікальная капліца-пахавальня роду Ажэшкаў у вёсцы Заказель.