Тэорыя пра Карабель Тэсея, таксама вядомая як парадокс Тэсея, з’яўляецца адным з самых знакамітых філасофскіх парадоксаў, які разглядае праблему ідэнтычнасці праз змену матэрыяльных частак аб’екта. Часам гэтая тэорыя падымаецца калі гаворка ідзе пра беларускую спадчыну і розныя гістарычныя аб’екты. Вось напрыклад будынак былой царквы ў Верхнім горадзе Мінска – ён які? Цалкам новы? Мае гістарычны грунт, ці не мае? Мае дачыненне да гісторыі першага касцёла 17 стагоддзя, ці не? Усе гэтыя пытання даволі філасофскія і агулам падыходзяць пад тую самаю тэорыю (ці парададок) пра Карабель Тэсея.

Минск До и После
2024
Петрапаўлаская царква ў Менску
1916 год

Сутнасць парадоксу

Карабель Тэсея – легендарнае судна, на якім Тэсей вярнуўся ў Афіны пасля перамогі над Мінотаврам. Па меры таго як судна старэла, часткі карабля замяняліся на новыя драўляныя элементы. Пытанне, якое ўзнікае ў сувязі з гэтым: калі ўвесь карабель быў паступова заменены на новыя часткі, ці застаўся ён тым жа самым караблём? І, калі старажытныя часткі сабраць зноў і пабудаваць з іх карабель, ці будзе гэта той жа самы карабель?

Тэорыя пра Карабель Тэсея (парадокс Тэсея)

Гэты парадокс можна прывесці як прыклад у разнастайных кантэкстах, такіх як аднаўленне старых будынкаў (актуальна па тэме вандровак па Беларусі), рамонт аўтамабіля ці нават змена клетак у чалавечым целе з цягам часу. Крыху пракладаў для абмеркавання ніжэй.

Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы – гэта добры прыклад парадокса, дык яшчэ і драўляны!

Усадьба Рейтанов Беларуси
2024 год
Что посмотреть в Грушевке
2020 год

А вось капліца-пахавальня Ленскіх у Суле, – 10 гадоў таму гэты аб’ект быў разбураны і практычна страчаны, а сёння ён выглядае вось так.

Часовня в Суле

А вось напрыклад каменны касцёл у Смаргоні, таксама дае думкі па тэорыі карабля Тэсея. Ці лічым мы гэты храм аўтэнтычным?

Старинный костел Святого Михаила Архангела в Сморгони
2023
Разрушенный храм в городе Сморгонь
1916

А тут паркавы комплекс Манюшкаў-Ваньковічаў у Смілавічах. Ад старога палаца засталіся толькі сцены, але агулам усё мае даволі такі аўтэнтычны выгляд. Таму зноўку пытанне – “Ці гэта тая самая сядзіба якую збудаваў Аляксандр Манюшка  ў першай палове 19 стагоддзя?”

Дворец Монюшко-Ваньковичей в Смиловичах

Смиловичи на старых фото

Сядзіба Ордаў “Чырвоны Двор” у вёсцы Варацэвічы была цалкам адбудавана да 2021 года па старых эскізах. Ад арыгінальнага дома не засталося анічога, але сам будынак выглядае гэтак ж сама як і ў часы калі тут жыў Напалеон Орда.

Усадьба Ордов в Вороцевичах

А вось што будзе калі ў Гродне адбудуюць Фару Вітаўта? Ці будзе гэта той самы храм з яго шматвяковай гісторыяй?

Памятный знак утраченного храма в Гродно

Утраченное наследие в Гродно

Ці напрыклад у Стаўбцах зноўку пабудуюць касцёл Святога Казіміра, брама вось ужо з’явілася.

Где был костел святого Казимира в Столбцах?

Як зразумела, парадокс Тэсея выклікае дыскусіі ў філасофіі, логіцы, ідэнтычнасці і метафізіцы ўжо на працягу стагоддзяў, і на яго няма адназначнага адказу. Кожны можа па-рознаму інтэрпрэтаваць, што значыць быць “тым самым” аб’ектам ці чалавекам.

Костел Святого Казимира в Стольбцах

Філасофскія пытанні:

  1. Ідэнтычнасць праз змены: Парадокс выклікае пытанне аб тым, што робіць аб’ект “тым жа самым” нягледзячы на змены. Калі ўсе часткі аб’екта зменены, ці захоўвае ён сваю ідэнтычнасць?
  2. Матэрыяльная ідэнтычнасць: Парадокс прымушае задумацца пра тое, ці вызначаецца ідэнтычнасць аб’екта выключна яго матэрыяльнымі часткамі ці нешта іншае робіць яго “тым самым”.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя