Бліжэй да Ўсходняга маста ў Гродна, каля самага берага ракі Нёман, знаходзіцца летняя рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай, Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ад гэтага сядзібнага комплексу захаваўся моцна перабудаваны дом, капліца-пахавальня, стайня, некаторыя гаспадарчыя пабудовы, а таксама частка пейзажнага парка. Будаўніцтва чарговай сядзібы (іх у караля Панятоўскага было нямала) скончылі ў 1771 годзе, аднак першапачатковае аблічча моцна адрозніваецца ад таго будынка што можна ўбачыць сёння. Палац быў барочны, поўнасцю з каменя і ў адзін паверх. Сіметрычныя порцікі з драўлянымі калонамі з'явіліся ўжо ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, калі сядзібай Панямунь валодалі прадстаўнікі роду Друцкіх-Любецкіх. Менавіта такое аблічча сустракаецца на старых здымках, а таксама малюнку Напалеона Орды.

Сядзіба Станіслава Аўгуста Панятоўскага Панямунь

Капліца-пахавальня будавалася пры Ляхніцкіх і відаць скончана да 1870 года. Па сваёй архітэктуры - прыклад неагатычнага стылю, будынак вылучаецца цікавым арачным парталам і высокай вежкай з псеўда балконам. Як і іншыя буднкі сядзібнага комплексу - размяшчаецца на тэрыторыі прадпрыемства (аўтабазы), таму падысці блізка даволі праблематычна.

Капліца Панямунь

На старой паштоўцы першай паловы 20-га стагоддзя добра праглядаюцца страчаныя элементы сядзібы Панятоўскага: аранжарэя, галерэйка з вежай, двухпавярховая афіцына.

Панямунь старое фота
старая паштоўка 1907 года, фота – Л. Гелгар

У гэты прыгожы маёнтак на адпачынак часта прыязджалі вядомыя прадстаўнікі свайго часу. Тут бывала Эліза Ажэшка, Яўхім Карскі, Францішак Багушэвіч. Пасля Другой сусветнай вайны, Панямунь страціла сваю прывабнасць, частку пабудоў разабралі або перабудавалі, а саму сядзібу сталі выкарыстоўваць пад жыллё.

Капліца Панямунь.

Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе стаіць сядзібны дом:

З імем Панятоўскага ў Гродне звязаны і шэраг іншых славутасцяў, у тым ліку і яшчэ 2 сядзібы: Станіславава, Аўгустова.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары