Цэнтральная славутасць Давыд-Гарадка - гэта помнік князю Давіду Ігаравічу, усталяваны каля мясцовага Дома Культуры. Лічыцца што менавіта гэты Валынскі і Дарагабужскі князь датычны да заснавання горада на гэтых землях.

Помнік у цэнтры Давыд-Гарадка.

Над праектам бронзавага помніка працавалі скульптар Аляксандр Дранец і архітэктар Леанід Левін. Урачыстае адкрыццё адбылося ў 2000 годзе і было прымеркавана да круглай даты горада - 900 гадоў з дня заснавання.

Помнік князю Давіду

Скульптура князя паказвае дзідай у бок гарадзішча, дзе верагодна і пачынаўся Давыд-Гарадок. На помніке ёсць просты і лаканічны надпіс "Князь Давыд".

Помнік князю Давіду

Помнік знаходзіцца бліжэй да цэнтру, адразу за ракой Гарынь. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Побач ёсць яшчэ некалькі гарадскіх славутасцяў - царква Казанскай іконы Маці Божай і касцёл Божага Цела. Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую таксама з'ездзіць у Столін.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя