Пасёлак Першамайскі (Першамайская), Карэліцкага раёна, да 1948 года называўся Обрынь (Обрына). Маёнтак у гэтых краях заклалі прадстаўнікі роду Обрынскіх яшчэ ў другой палове 16 стагоддзя. Ад іх фальварак перайшоў да іншых шляхетных родаў: Хадкевічаў, Раеўскіх і вядома Кашыцаў. Пры Раеўскіх і Кашыцах пабудавана унікальная сядзіба, архітэктурных аналагаў якой не было на тэрыторыі Беларусі. Сёння ад былога маёнтка нажаль захаваліся толькі руіны пабудоў, падмуркі і земляныя валы. Прагуляўшыся па парку ўздоўж ракі можна ўбачыць месца, дзе знаходзілася капліца-пахавальня Кашчыцаў і магіла ўдзельнікаў паўстання 1863 года.

Пахавальня роду Кашыцай Обрына.

Капліца-пахавальня Кашчыцаў у былым маёнтку Обрын
Скан з кнігі Федарука А.Т. “Старадаўнія сядзібы Беларусі. Карэліцкі раён”. Здымак верагодна зроблены ў 30-ых гадах

Обрынская капліца мела даволі сціплыя памеры - 10 на 6 метраў. Уяўляла сабой адзін паверх капліцы (разбурана) і крыпту з арачнымі нішамі.

Абрына Кашыцай

У гэтых нішах, іх 10, хавалі памерлых прадстаўнікоў Кашчыцаў. Аднак цікава, што ў адной з ніш ёсць магільны камень з імем Канстанціна Раеўскага, фундатара сядзібы.

Склеп Кашыцай Обрына

Ён памёр у 1844 годзе, на той момант малаверагодна, што капліца ўжо існавала. Ёсць меркаванне, што яго перапахавалі тут у 1911 годзе, калі капліцу перабудавалі па загаду Фелікса Кашыца (апошняга ўладальніка Обрына).

Капліца Кашыцай Обрына

Закінуты магільны склеп роду Кашыцай.

У гэтай капліцы пахаваная і Соф'я Кашыц (1874 год), у дзявоцтве Раеўская, якая і парадніла гэтых 2 старажытных роды.

Капліца-пахавальня ў вёсцы Першамайская.

Руіны магільнага склепа ў вёсцы Першамайская.

Прайшоўшы ад капліцы праз лес можна знайсці магілу, а дакладней памятны знак, усталяваны Канстанцінам Кашыцам у 1870 годзе.

Старадаўняя магіла ў Обрына (Першамайская)

Канстанцін быў актыўным удзельнікам паўстання 1863-XNUMX гадоў завошта ледзь не пазбавіўся свайго маёнтка.

Магіла паўстанцам 1863 года ў Обрыне.

Магіла 1870 года ў Обрыне.

Лёс капліцы Кашчыцаў склаўся трагічна, зрэшты як і апошніх прадстаўнікоў гэтага роду. Фелікс Кашыц быў расстраляны ў 1943 годзе і пахаваны недзе на тэрыторыі сядзібнага комплексу. Каплічку пасля заканчэння вайны разабралі на цэглу, а магілы разрабавалі ў пошуках каштоўнасцяў. Некалькі гадоў таму зроблены сціплыя спробы акультурыць руіны капліцы і закласці нішы крыпты кратамі. Адшукаць гэтае месца можа быць складана, асабліва ўлетку, калі вакол зарастае быльнік. Ніжэй кропка з месцазнаходжаннем на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то раю па дарозе паглядзець праваслаўныя храмы ў Ярэмічах ды аграгарадку Турэц. Праехаўшы некалькі кіламетраў па трасе Р11 можна ўбачыць руіны царквы ў вёсцы Беразавец, маляўніча размешчаныя на ўзвышшы.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары