Асінгарадок, Віцебскай вобласці, знаходзіцца на шляху з пасёлка Казлоўшчына у мястэчка з прыгожай назвай - Парыж. Галоўная славутасць у вёсцы Асінгарадок - Пакроўская царква і званіца, але ёсць і яшчэ пару цікавых нюансаў, вартых увагі.
На храме ёсць інфармацыйная таблічка з датай будаўніцтва - 1830 год, але ў некаторых крыніцах згадваюцца і больш раннія звесткі - 1749 год. Прычына простая, царква ў Асінгарадку неаднаразова перабудоўвалася і рэканструявалася. Таму з упэўненасцю складана сцвярджаць, якая дата дакладная.
Нягледзячы на блытаніну, вядома што ў сваё цяперашняе аблічча Пакроўскі храм набыў у выніку капітальнага рамонту 1897 года. Работы праводзіліся на грошы і пры падтрымцы князя Друцкага-Любецкага.
Асобна варта вылучыць вежу-званіцу. Падобных пабудоў на тэрыторыі Беларусі зусім няшмат. Званіца спалучае ў сабе рысы стылю мадэрн, які дапаўняецца класічнай праваслаўнай архітэктурай (верхні ярус).
Ніжні ярус выкананы з бутавага каменя і хутчэй за ўсё пабудаваны ў перыяд рэканструкцыі царквы ў канцы 19 стагоддзя. Перад уваходам на тэрыторыю храма, ёсць невялікая брама - простая і даволі звычайная па форме.
Царква ў Асінгарадку. характэрна і сваім размяшчэннем. Храм знаходзіцца на вяршыні старажытнага гарадзішча, якое адносіцца да Жалезнага веку (5-ае стагоддзе).
Пакроўская царква з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Праект храма можна аднесці да тыпавых, але ў спалучэнні з вежай і месцам выглядае вельмі цікава.
Ледзь у аддаленні ад храма ёсць яшчэ некалькі знакавых месцаў. За агароджай царквы ўстаноўлены 2 невялікія капліцы ў памяць салдатам.
Першая - надмагільная капліца на месцы пахавання расійскіх салдат 1812 года, а другая ў памяць салдатам 1704 года.
Недалёка ад Асінгарадка размяшчаецца некалькі важных славутасцяў: касцёл святой Ганны ў Мосары и храм ва Удзела.