Першыя цаглінкі ў падмурак гэтага праваслаўнага храма закладзены ў 1873 годзе, але будаўніцтва расцягнулася на доўгіх 10 гадоў. Свята-Уваскрасенская царква ў Ашмянахстала заменай драўлянаму храму-папярэдніку, які памятаў яшчэ часы манахаў-дамініканцаў.

Свята-Уваскрасенская царква ў горадзе Ашмяны.

Васкрасенская царква-мураўёўка Ашмяны
1941 год

Ашмянская царква пабудавана ў псеўдарускім стылі, у выглядзе крыжа, па праекце архітэктара Аляксея Полазава. Храм размяшчаецца ў гістарычным цэнтры горада, непадалёк ад касцёла святога Міхала Арханёла і былой сінагогі.

Царква ў Ашмянах.

У 1964 годзе царкву закрылі, а ўся маёмасць разрабавана. Як і большасць рэлігійных пабудоў таго часу, Ашмянскі храм сталі выкарыстоўваць пад склад. Ніхто не спадзяваўся на адкрыццё царквы, былі нават думкі аддаць будынак мясцоваму краязнаўчаму музею імя Францішка Багушэвіча.

царква ашмяны

Касцёл святога Міхала Арханёла ў Ашмянах

Аднак у 1990 годзе Свята-Уваскрасенскі храм вярнулі вернікам, а пасля капітальных рамонтных работ тут зноў пачалі праводзіць службы. Убачыць гэтую гарадскую славутасць можна па вуліцы Савецкая 108.

Калі будзеце ў Ашмянах, то таксама раю паглядзець руіны касцёла францысканцаўі зазірнуць на старадаўнія каталіцкія могілкі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары