Недалёка ад трасы якая злучае Новы Свержань і Нясвіж, ёсць невялічкая вёска – Новыя Навасёлкі. Тут можна паглядзець руіны касцёла на старажытных могілках. Разваліны добра відаць з дарогі, але мала хто прыме рэшткі гэтага будынка за былы касцёл, збудаваны яшчэ ў сярэдзіне 18 стагоддзя.

Разваліны касцёла ў вёсцы Новыя Навасёлкі.

Закінуты касцёл у вёсцы Новыя Навасёлкі

Асноўныя намаганні па будаўніцтву будучага касцёла ўзяў на сябе нясвіжскі ксёндз Трацкевіч. Прыкладам для будучага храма стаў касцёл у Нясвіжы.

kostol novie novoselki photo

novie novoselki

Ужо ў пачатку 19 стагоддзі з гэтым храмам здарылася першае няшчасце - абвальванне даха.

Разваліны касцёл у вёсцы Новыя Навасёлкі.

Фота славутасцяў Беларусі з дрона.

Некалькі дзясяткаў гадоў будынак касцёла прыходзіў у заняпад, да моманту, калі з пасылу Расійскай Імперыі руіны касцёла не пераабсталявалі ў праваслаўны храм, вядома за кошт мясцовых жыхароў.

kostol novie novoselki poshyk.info photo

Ва ўлонне каталіцкай царквы ён вернуты ў 20-ыя гады 20 стагоддзя, але і гэты этап у гісторыі вёскі Новыя Навасёлкі не працягнуўся доўга.

novie novoselki photo

З прыходам бальшавікоў ("аматараў архітэктуры і гісторыі"), у храме быў абсталяваны калгасны склад. Сёння руіны касцёла ганарліва ўзвышаюцца ў цэнтры старажытных могілак, нажаль запушчанага.

Касцёл на старых могілках Новыя Навасёлкі.

Старое агляднае відэа:

Ёсць лі верагоднасць што гэтае месца рэканструююць? Хутчэй за ўсё не, таму калі вас цікавяць падобныя славутасці Беларусі, то варта адправіцца паглядзець. Касцёл размешчаны ў вёсцы Новыя Навасёлкі, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць:

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары