Адным з самых маладых гарадоў Беларусі з'яўляецца Новалукомль, афіцыйны статус горада яму прысвоены ў 1970 годзе, а ўся гісторыя і функцыянаванне прама звязана з галоўным аб'ектам - Лукомскай ДРЭС. Неякіх гістарычных славутасцяў у Новалукомлі няма і не было, затое ёсць гарадскі пляж на востраве, злучаны з горадам вантавым мастом.
Мост пешаходны і з'яўляецца своеасаблівай кропкай прыцягнення мясцовых жыхароў у добрае надвор'е, асабліва рыбакоў. Будаваўся пазней чым асноўная частка Новалукомля, бліжэй да 80-ых.
З пляжу адкрываецца краявід на ДРЭС, дзе выпрацоўваецца палова ўсёй электраэнергіі ў Беларусі.
Ніжэй кропка з размяшчэннем вантавага мастка на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую з'ездзіць у Чарэю паглядзець руіны "Белай" царквы на востраве.