У вёсцы Новая Расна (Камянецкі раён) калісьці знаходзіўся маёнтак Матушэвічаў-Грабоўскіх з вялікай сядзібай і паркам. Большасць пабудоў таго сядзібнага комплексу не захавалася, за выключэннем фамільнага магільнага склепа Грабоўскіх.
Грабаўскія купілі мястэчка Новая Расна ў 1849 годзе. Пры іх пачалося абнаўленне маёнтка: стары палац дзе жылі Матушэвічы (дарэчы закладзены яшчэ Сапегамі) перабудавалі ў аднапавярховую сядзібу. Для сваёй радавой магільнага склепа выкарыстоўвалі пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя пратэстанцкі храм. (у некаторых крыніцах паказваецца што гэта кальвінскі збор)
Па архітэктуры будынак адносіцца да стылю класіцызм. Вылучаецца масіўным порцікам на 4 калонах дарыйскага ордэра. Храм выкананы без дэкаратыўных элементаў, адзінае ўпрыгожванне - гэта невялікае акно ў сярэдзіне франтона.
У савецкі час магільны склеп Грабоўскіх быў разрабаваны, а сама пабудова павольна разбуралася і магла паўтарыць лёс. манастыра марыянаў (разабраны на цэглу). Аднак будынак прыстасавалі пад складскія патрэбы, што своеасаблівым чынам захавала гэтую славутасць. Да 2014 года былы пратэстанцкі храм у вёсцы Новая Расна нагадваў руіны, пакуль не зрабілі аднаўленчыя працы.
Знайсці месца проста: з трасы Р102, з'язджайце на вуліцу Сацыялістычная, капліца будзе адразу за крамай.
Недалёка знаходзіцца горад Высокае, дзе можна паглядзець руіны замка Сапегаў, сядзібу Патоцкіх і Траецкі касцёл.