Нягневічы – старажытнае мястэчка ў Навагрудскім раёне, Гродзенскай вобласці, галоўная славутасць якога царква Казанскай іконы Маці Божай. Храм пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя (1795 год), па ўсёй бачнасці першапачаткова гэта быў касцёл, пераасвячоны ў царкву пасля 1861 года. Ёсць і іншая версія, паводле якой храм будаваўся пазней, у перыяд з 1850 па 1855 гады, на месцы драўлянага папярэдніка.
Царква мае цалкам тыповую класічную архітэктуру, сцены і фасад упрыгожаны арачнымі вокнамі, нішамі і карнізам. Трохкутны франтон вылучаецца спаранымі вокнамі, храм пафарбаваны ў белы колер з блакітнымі акцэнтамі.
Побач з царквой стаіць двух'ярусная вежа-званіца, ніжні паверх якой выдзелены бутавым каменем. Датуецца вежа сярэдзінай 19 стагоддзі.
Ніжэй кропка з месцам, дзе знаходзіцца царква:
Калі будзеце ў гэтых краях, то раю таксама паглядзець маёнтак Храптовічаў у Шчорсах і з'ездзіць у суседні Адампаль.