Так Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, на тыдзень VOKA адкрывае бясплатны доступ да замежных фільмаў з беларускім дубляжом. Знайсці іх можна ў раздзеле “Кіно па-беларуску”.

Бесплатны доступ да фільмаў з беларускай агучкай

У перакладной калекцыі VOKA – ужо больш за 70 мастацкіх і анімацыйных фільмаў, пераагучаных на беларускую мову для гледачоў відэасэрвісу з удзелам прафесійных акцёраў, дыктараў і музыкаў.

Там ёсць і класіка сусветнага кіно, і культавыя фільмы апошніх гадоў, і папулярныя навінкі: «Знесеныя ветрам», «Гэта цудоўнае жыццё», «12 раз'юшаных мужчын», «Зора», «Леон», «Палёт над гнёздам зязюлі» , "Пяты элемент", "Рэквіем па мары", "Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы", "Мемуары гейшы", "Кніга Ілая", "Жонка аглядальніка заапарка" і іншыя.

Для сямейнага прагляду можна выбраць анімацыйную класіку «Мой сусед Тотара», «Вандроўны замак Хаўла» Хаяо Міядзакі, камедыю «Нянькі», першыя тры часткі фантастычнага баевіка «Дзеці шпіёнаў» і шмат чаго іншага. У раздзеле таксама прадстаўлена анімацыя ад беларускіх мультыплікатараў – міні-серыял пра персанажа народных казак Несцерку, а таксама некаторыя карціны Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм.

Бесплатны доступ да медыятэкі «Кіно па-беларуску» будзе акдрыты з 15 па 21 лютага ўключна. Паглядзець фільмы з агучкай на роднай мове ўсе ахвотныя змогуць на сайце voka.tv ці ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары