Ніагара, Ігуасу, Вікторыя… Павяцце! В Беларусі таксама ёсць вадаспад, дзе пастараліся прырода і чалавек. Каб яго знайсці, раней трэба было рабіць ці ледзь не дэтэктыўны вышук або мець знаёмых сярод мясцовых жыхароў. Але зараз у вёсцы Павяцце, Міёрскага раёна на будынку школы з'явіўся мураў з выявай знакамітага вадаспаду на рацэ Вяце і картай, якая дапаможа турыстам знайсці яго.
Мурал стварыў стрыт-артэр Яўген Сасюра у рамках праекта «Разам для супольнасці і прыроды: умацаванне працэсу развіцця ў Міёршчыне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», які рэалізуецца Міёрскім райвыканкамам у партнёрстве з грамадскай арганізацыяй (АПБ) і Латвійскім сельскім форумам і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Маляўнічы вадаспад на рацэ Вята мае цікавую гісторыю. У пачатку мінулага стагоддзі паблізу пабудавалі папяровую фабрыку. Спачатку да яго быў прыбудаваны млын, але энергіі для яе працы не хапала, і на беразе ракі пабудавалі гідраэлектрастанцыю. Яна забяспечвала энергіяй не толькі завод, але і ўвесь раён. Каб ГЭС працавала больш эфектыўна, у рэчышчы Вяты ўзвялі двухметровую каменную сцяну. Так з'явіўся вадаспад, куды сёння імкнуцца патрапіць многія турысты. А вось электрастанцыя ўжо даўно не працуе.
- Вадаспад на Вяце знаходзіцца недалёка ад Павяцця, але часам турыстам даводзіцца пабадзяцца, таму на мурале я адлюстраваў не толькі сам вадаспад, але і карту з пад'ездамі да яго, - Распавёў Яўген Сасюра. - Працавалася выдатна: дапамагло і надвор'е, і людзі, якія пазітыўна адклікаліся аб маёй працы.
Прыязджай у Пасяцце, рабі сэлф з муралам і едзь глядзець вадаспад! А каб падарожжа стала яшчэ цікавейшым, наведай Міёры, Пераброддзе і Дзісну, дзе дзякуючы праекту таксама створаны крутыя муралы.
- Усе гэтыя муралы вельмі розныя, але так ці інакш злучаны з тым месцам, дзе яны намаляваны, - Кажа спецыяліст па развіццю турызму Сяргей Рэзаў. - У Дзісне намаляваны партрэт Язэпа Драздовіча, які хадзіў у мясцовую гімназію, у Мёрах, паколькі гэта раённы цэнтр, - намаляваны ўсе асноўныя славутасці раёна. Што да Павяцця, то, вядома ж, галоўная турыстычная лакацыя гэтай мясцовасці - вадаспад на рацэ Вята! Мурал атрымаўся вельмі маляўнічым. Цяпер турысты могуць даведацца некалькі варыянтаў маршруту да вадаспаду і выбраць любы з іх, каб палюбавацца славутасцю і сфатаграфавацца на яе фоне..
Адчыняй для сябе месцы, якія здзіўляюць: Міёрскі раён імі багаты.