Бешанковічы - старадаўні населены пункт Беларусі з багатай гісторыяй і спісам цікавых славутасцяў. Акрамя таго тут ёсць і даволі рэдкі інжынерны аб'ект - пантонны мост, які прыйшоў на змену параму.

Пантонны мост у горадзе Бешанковічы

Гэты мост служыць пераправай на іншы бераг Заходняй Дзвіны, дзе ўсё яшчэ размяшчаецца частка Бешанковічаў. На тым беразе калісьці стаяла драўляная Мікалаеўская царква і часткова "тэт-дэ-пон" - земляныя ваенныя ўмацаванні часоў 1812 года.

Што паглядзець у Бешанковічах?

Пантонны мост знаходзіцца на дарозе Н3951, ад цэнтра гарадскога пасёлка гэта некалькі хвілін язды, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У Бешанковічах таксама варта паглядзець былую сядзібу Храптовічаў. Яшчэ два цікавыя турыстычныя аб'екты раёна – руіны царквы ў вёсцы Слабодка і храм Раства Багародзіцы ў Свечы.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары