Вёска Баруны знаходзіцца на палове шляху з Крэва ў Гальшаны. Таму калі плануеце паездку па замках, то хутчэй за ўсё воляй-няволяй пабываеце ў гэтых краях. Галоўная славутасць у Барунах (дарэчы правільна БарУны) - касцёл святых Пятра і Паўла, але не адзіная. За храмам захаваўся былы корпус ордэна базыльян.

Манастыр базыльян у вёсцы Баруны.

Манахі-базіліяне перабраліся ў Баруны з Вішнева і амаль адразу пачалі будаваць каменны храм (скончаны да 1753), на месцы драўлянага папярэдніка, а вось кляштарны корпус узводзілі пазней - у канцы 18 стагоддзя.

Кляштар у Барунах
Старая паштоўка 1916 года

Былы кляштар базыльянаў у Барунах.

Вонкава гэты будынак мае рысы класіцызму і ўяўляе сабой Т-вобразны двухпавярховы корпус, зроблены з каменя з рэгулярнымі фасадамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Баруны манастыр Базіліан

У пачатку 19 стагоддзя, пры кляштары працавала 6-класная школа базыльян, у якой вучыліся вядомыя пісьменнікі: Ходзька, Корсак, Адынец.

monastir-boruni

У 1833 годзе кляштар перайшоў праваслаўным. З сярэдзіны 19 і да пачатку 20 стагоддзя тут дзейнічала духоўнае вучылішча.

Закінуты манастыр у Барунах.

Ужо ў 20-ыя гады, 20 стагоддзя, у базыльянскім кляштары знаходзілася беларуская настаўніцкая семінарыя. Дырэктарам якой быў асветнік Сымон Рак-Міхайлоўскі - вядомы дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху заходняй Беларусі. Прыкладна ў гэты ж час будынак храма вернуты каталікам.

Славутасці ашмянскага раёна

Баруны заброшка

На дадзены момант кляштарны корпус у Барунах прыбывае ў паўразбураным стане, але ўсё роўна ён яшчэ захоўвае ў сабе прыгажосць і водбліскі няпростай гісторыі.

monastir-bazilian-photo

Знайсці гэтым месца зусім нескладана, глядзіце адзнаку на мапе:

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя