Вёска Баруны знаходзіцца на палове шляху з Крэва в Гальшаны. Таму калі плануеце паездку па замках, то хутчэй за ўсё воляй-няволяй пабываеце ў гэтых краях. Галоўная славутасць у Барунах (дарэчы правільна БарУны) - касцёл святых Пятра і Паўла, але не адзіная. За храмам захаваўся манастырскі корпус ордэна базыльян.

Манастыр базыльян у вёсцы Баруны.

Манахі-базіліяне перабраліся ў Баруны з Вішнева. Амаль адразу пачалі будаваць мураваны храм, на месцы драўлянага папярэдніка. Манастырскі корпус пачалі ўзводзіць пазней - у канцы 18 стагоддзя.

monastir-bazilian-photo

Вонкава гэты будынак носіць рысы класіцызму і ўяўляе сабой Т-вобразны двухпавярховы корпус, зроблены з каменя з рэгулярнымі фасадамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Баруны манастыр Базіліан

monastir-boruni

У пачатку 19 стагоддзя, пры манастыры працавала 6-класная школа базыльян, у якой вучыліся польскія пісьменнікі: Ходзька, Корсак, Адынец. У 1833 г. манастыр перайшоў праваслаўным. З сярэдзіны 19 і да пачатку 20 стагоддзя тут дзейнічала духоўнае вучылішча.

Закінуты манастыр у Барунах.

Ужо ў 20-ых гадах 20 стагоддзя ў манастыры знаходзілася беларуская настаўніцкая семінарыя. Дырэктарам якой быў асветнік Сымон Рак-Міхайлоўскі - вядомы дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху заходняй Беларусі. Прыкладна ў гэты ж час будынак храма вернуты католікам.

Славутасці ашмянскага раёна

dostoprimechatelnosti-belarusi-boruni

На дадзены момант манастырскі корпус у Барунах прыбывае ў паўразбураным стане, але ўсё роўна ён яшчэ захоўвае ў сабе прыгажосць і водбліскі няпростай гісторыі.

Баруны заброшка

Знайсці гэтым месца зусім нескладана, глядзіце адзнаку на карце:

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары