Высокае - гэта багаты на гісторыю горад, размешчаны на рацэ Пульва. Адна з славутасцяў - комплекс будынкаў кляштара баніфратаў. Манахі гэтага ордэна прысвячалі сябе клопату і лячэнню хворых. Кляштар у Высокім з'явіўся пры падтрымцы і ініцыятыве Аляксандра Сапегі (Полацкі ваявода і канцлер літоўскі). Будаўніцтва пачалося прыблізна ў 1773 годзе, тады гэтая мясцовасць называлася Мар'ямпаль.

Былы манастыр Баніфратаў у Высокім.

Кляштар "Добрых братоў" выкананы па праекце асабістага архітэктара Сапегаў – Яна Самуэля Бекера. Комплекс уключаў у сябе шпіталь, келлі манахаў, гаспадарчыя пабудовы і касцёл святога Яна (1785 год).

Былы манастыр Баніфратаў у Высокім.

Корпус манастыра баніфратаў у Высокім.

Сёння ад усяго комплексу ацалела толькі некалькі пабудоў. Доўгі будынак - гэта і ёсць корпус былога кляштара. Па памерах ён каля 120 метраў, двухпавярховы. Цэнтральная частка выдзелена франтонам з фальш-калонамі. Магчыма пад пластом фарбы захаваўся аўтэнтычны роспіс сцен.

Што паглядзець у горадзе Высокае

Кляштар баніфратаў дзейнічаў у горадзе Высокае да сярэдзіны 19 стагоддзя. У некаторых крыніцах пазаначана, што манахі бясследна зніклі і проста пакінулі шпіталь. Куды верагодней, што кляштар зачынілі пасля паўстання 1830 ці 1863 года.

Манастыр баніфратаў Высокае.

У савецкі час манастырскія пабудовы выкарыстоўвалі пад складскія патрэбы. Як вынік, уся тэрыторыя нагадвае адзін вялікі гараж.

Былы манастыр Баніфратаў у Высокім.

У 2015 годзе будынак спрабавалі прадаць на аўкцыёне за прымальную суму, 4500 долараў. На жаль ахвочых не знайшлося, таму былы кляштар “Добрых братоў” працягвае заставацца мясцовым гаражным кааператывам.

Высокае былы манастыр Баніфратаў.

На тэрыторыі Беларусі манахі-баніфраты таксама мелі манастыры ў Навагрудку, Ракаве, Мінску і Гродне. Аднак найбольш уцалелы варыянт знаходзіцца менавіта ў Высокім, адразу на ўездзе ў горад з боку Воўчына.

Калі будзеце ў гэтых краях, то раю наведаць сядзібу Патоцкіх і Траецкі касцёл.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары