Аграгарадок Імянін у Драгічынскім раёне раней называўся Таракань і вядомы ў летапісе з пачатку 16 стагоддзя. Вядомасць гэтаму мястэчку забяспечылі манахі базыльянскага ордэна, у якіх у гэтых краях быў буйны манастыр, пабудаваны пры падтрымцы Льва Кішкі. І не проста буйны, а самы вялікі з базыльянскіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У пачатку 18 стагоддзі пры уніяцкім манастыры ўзведзены мураваны храм у архітэктурным стылі віленскае барока.

Тараканьскі манастыр базыльянаў у вёсцы Імянін
з сайту kresypl, здымак да 1939 года

Нажаль гэты ўнікальны аб'ект не захаваўся, зрэшты і ад кляштара засталіся толькі адзінкавыя пабудовы.

Вёска Імянін

Найбольш цікавая з якіх - свіран, як мяркуецца, узведзены адначасова з каменным жылым корпусам манастыра (да 1780 года).

Закінуты манастыр у вёсцы Імянін.

На месцы базыльянскага храма ёсць мемарыяльная таблічка, якая нагадвае аб тым, што калісьці тут стаяў храм Святога Язафата Кунцэвіча (з 1839 года Багаяўленская царква).

Тараканьскі манастыр Беларусь

Перад каменем стылізаваная троххарачная брама, а за ёй сцяжынка да руін падмурка храма.

Страчаны манастыр базыльянаў Тараканьскі ў вёсцы Імянін.

Падмурак Тараканьскага манастыра ў вёсцы Імянін

Цалкам магчыма што будынкі крыху наводдаль - гэта манастырскі корпус. Па размяшчэнні і старым здымкам - супадае.

Што засталося ад Тараканьскага кляштара ў Беларусі

Як выглядаў манастыр у вёсцы Імянін?
здымак 1935 году. Oriens. Dwumiesięcznik poświęcony sprawom religijnym wschodu. Styczeń - Luty

Рэлігійная гісторыя комплексу скончылася яшчэ ў 1897 годзе, будынкі старэлі і пакрысе разбураліся.

У першай палове 20 стагоддзі жылы комплекс перарабілі пад мясцовую школу стараннямі Доната Навіцкага, які спрабаваў вярнуць веліч гэтаму мястэчку. Па запрашэнні гэтага дзіўнага чалавека ў Таракань нават прыязджаў будучы Папа Рымскі - Пій XII (*у 1938 году).

Што засталося ад кляштара ў вёсцы Імянін

Нягледзячы на ​​тое, што храма ўжо даўно няма, яго ўзарвалі ў 1959 годзе, пад зямлёй застаюцца катакомбы і дзясяткі метраў тунэляў.

Храм Кунцэвіча Язафата Богаяўленская царква ў Імяніне.
Так выглядаў храм з сайту kresypl, здымак да 1939 года.

Тэрыторыю манастыра ў пасляваенныя гады выкарыстоўвалі пад патрэбы мясцовага саўгаса.

Закінуты свіран у вёсцы Імянін

Былы манастыр у вёсцы Імянін.

Знайсці месца, дзе знаходзіўся цэнтр базыльянства на тэрыторыі Беларусі, будзе нескладана. Ад трасы М10 збочвайце на дарогу Н-658 і рухайцеся да аграгарадка Імянін, ніжэй кропка з размяшчэннем месца на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то раю заехаць у Антопаль, там можна паглядзець адразу некалькі цікавых славутасцяў. У баку Драгічына рэкамендую агледзець Пярковічы, – старадаўнюю сядзібу Віславухаў і Успенскую царкву.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары