На ўскраіне гарадскога пасёлка Сапоцкін знаходзяцца старадаўнія каталіцкія могілкі на якіх можна ўбачыць дзве капліцы-пахавальні. Тая што лявей належала Дзяконскім, а тая што справа - Гурскім. Абодва гэтыя роды былі добра вядомыя ў Гродзенскім раёне і ўнеслі значны ўклад у развіццё рэгіёну.
Капліца-пахавальня Дзяконскіх
Гэта пахавальня пабудавана Яўстафам Дзяконскім у 1868 годзе для сваёй памерлай жонкі Юліі. Дзяканскія былі прадстаўнікамі дробнай шляхты і валодалі маёнткам Баля Вялікая.
У гэтай жа капліцы ў канцы 19 стагоддзя пахаваны і сам Яўстафій, праз акенца нават віднеецца памятная таблічка: “Сыны і нявестка, якія смуткуюць пасля страты любімага бацькі».
Па архітэктуры каплічка адносіцца да стылю псеўда-готыка, вылучаецца трохкутным шчытом на фасадзе з невялікай чатырохграннай вежкай. Вокны і ўваход выкананы спічастымі, сцены абліцаваны каменем з дробнай крошкі.
Капліца-пахавальня Гурскіх
Побач знаходзіцца фамільная капліца роду Гурскіх, пабудаваная крыху пазней - у 1873 годзе. Гэтай сям'і належала каля 11 маёнткаў у Гродзенскім раёне, сярод якіх і мястэчка Радзівілкі (Свяцк Гурскіх).
У шматлікіх крыніцах пазначана што дата будаўніцтва пахавальні – 1893 год, але верагодна гэта памылка, бо на фасадзе ўсталявана таблічка з датай.
Будаўніцтвам фамільнай капліцы-пахавальні займаўся Пётр Гурскідля свайго бацькі Юзэфа. Пасля ён і яго сын будуць таксама пахаваны на могілках у Сапоцкіне.
Пахавальня Гурскіх пабудавана ў неагатычным стылі, фасад упрыгожаны трыма вежкамі, складанымі нішамі і карнізамі.
Гэтыя каталіцкія могілкі не менш цікавыя чым капліцы. Напрыклад каля брамы звернеце ўвагу на каменныя постаці.
А перад капліцамі ёсць даволі незвычайны склеп, дзе магчыма пахаваны сваякі Дзяконскіх ці Гурскіх. Тутака ж знаходзяцца магілы польскіх салдат, забітых у 1939 годзе. Крыху на адлегласці надмагілле генерала Юзэфа Альшын-Вільчыньскага.
Да могілак ад цэнтра гарадскога пасёлка вядзе вуліца з прыгожай назвай Тэалінская, з'езд каля Сапоцкінскага Лесніцтва, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
У Сапоцкіне варта заехаць да касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і па магчымасці наведаць музей Пісанкі. Яшчэ адна вартая славутасць гэтага раёна - палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у Свяцку і вядома Аўгустоўскі канал.