Каля брамы Мсціслаўскага гарадзішча звярніце ўвагу на нетыповы аб'ект для Беларусі – магілу невядомага рыцара, які загінуў у 1502 годзе. Рыцар верагодна служыў у харугве князя Міхаіла Заслаўскага, а мяркуючы па тых даспехах і зброі, якое знайшлі ў рацэ Віхра, - воін быў вершнікам і даволі заможным. Падобнае абмундзіраванне ў тыя часы маглі сабе дазволіць адзінкі.
Цела і даспехі рыцара знайшлі яшчэ ў 2013 годзе, а праз год, падчас правядзення штогадовага фестывалю "Рыцарскі фэст", астанкі былі перапахаваны каля крэпасці, якую і абараняў гэты ваяр.
Бітва пад Мсціславам - адна з буйнейшых, якая адбывалася на тэрыторыі горада. У лістападзе 1502 года, пад сценамі крэпасці, сышліся ў бітве маскоўскія салдаты і ваяры ВКЛ.
На крыжы ўсталявана невялічкая шыльдачка: "Невядомаму Рыцару загінуўшаму ў Мсціслаўскай бітве 4 (16) лістапада, 1502 года".
Ніжэй кропка з месцам дзе знаходзіцца магіла:
Калі будзеце ў Мсціславе рэкамендую таксама паглядзець Езуіцкі касцёл, а пры магчымасці з'ездзіць да манастыру ў Пустынках.