У Гродне можна паглядзець адні са старэйшых каталіцкіх могілак Беларусі, утвораные ў апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай – у 1792 годзе. Крыху пазней, у 1822 годзе, у цэнтры Фарных могілак на грошы нейкага Студніцкага пабудавана невялікая капліца па праекце архітэктара Карла Багімеле (ён жа выканаў праект Гродзенскай ратушы).

Каталіцкая капліца ў Гродне.

На гэтых могілках пахаваны многія прадстаўнікі гарадзенскай інтэлегенцыі 19 стагоддзя (хоць сустракаюцца як больш раннія, так і пазнейшыя магілы).

Могілкі каталіцкія "Фарныя" ў Гродне

Тут пахавана вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка са сваім мужам Станіславам Нагорскім.

Магіла Элізы Ажэшкі ў Гродне
Магіла Элізы Ажэшкі ў Гродне

На гэтых могілках ёсць магіла архітэктара Джузепе Сака, які вызначыўся шматлікімі праектамі ў Гродне (у тым ліку на яго рахунку рэканструкцыя Каралеўскага замка, будаўніцтва палаца Станіславава і сядзібы Тызенгаўза). Тут жа пахаваны Баляслаў Шышкевіч, – майстар і скульптар які выканаў мноства надмагільных помнікаў, размешчаных у тым ліку і на гэтым некропалі.

Каталіцкія гарадзенскія могілкі.

Могілкавую капліцу перабудавалі на пачатку 20 стагоддзя. У 1907 годзе была дабудавана невялічкая вежа-званіца, якая да класічнай архітэктуры дадала ноты неаготыкі.

Капліца на старых могілках у Гродне.

Могілкі каталіцкія "Фарныя" ў Гродне

Вядома такія старыя могілкі проста не маглі не абрасці рознымі чуткамі і легендамі: тут і чарговая неспакойная панна, якая блукае ў белых адзеннях, старая што ператвараецца ў крумкача, ваяры якія ўстаюць з магіл. І гэта толькі малая частка такіх гісторый.

Старыя магілкі ў Гродна

На ўскраіне могілак відаць яшчэ адзін таямнічы, але ўжо сучасны, аб'ект – гродзенскі «Замак Дракулы». Насамрэч ніякай містыкі ў ім няма. Дом - звычайны катэдж з 90-ых, які будавалі з размахам, але так і не змаглі скончыць.

Дом Дракулы ў Гродне.

Акрамя незвычайнай архітэктуры і даволі дзіўнага месцазнаходжання, дом валодае тытулам самага высокага прыватнага дома ў Беларусі.

Дзіўны закінуты дом у Гродне

Знайсці Фарныя могілкі можна на скрыжаванні вуліц Падольнай і Прыгараднай, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Па суседстве з каталіцкай часткай могілак ёсць яшчэ праваслаўныя, якія таксама раю паглядзець.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя