У гістарычным цэнтры горада Орша захаваўся вадзяны млын, пабудаваны яшчэ ў 1902 годзе. Сёння тут працуе мясцовы этнаграфічны музей з даволі шырокай экспазіцыяй.

Аршанскі музей у млыне

Орша музей у млыне

Цалкам магчыма што да будаўніцтва каменнага, на гэтым месцы быў прасцейшы драўляны млын.

Вадзяны млын у горадзе Орша.

Млын і музей у Оршы

Па-свойму прамому прызначэнню аршанскі млын выкарыстоўвалі нават нейкі час пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Затым будынак прыстасавалі пад складскія патрэбы і з цягам часу ён патроху прыходзіў у запусценне.

Млын-музей у Оршы
стары здымак 2015 года

У пачатку 90-ых гадоў гэты аб'ект трапіў у спіс будынкаў на рэканструкцыю па праграме "Адраджэнне". Да 1994 году былі скончаны ўсе будаўнічыя працы, а ўжо праз год тут адкрыўся музей.

Мост і млын у Воршы

Звярнуць увагу варта і на старадаўні мост, які стылістычна гарманічна ўпісваецца ў архітэктуру вадзянога млына.

Гэты арачны мост будаваўся адначасова з млыном у падобнай архітэктуры.

Старадаўні Аршанскі мост

Старадаўні Аршанскі мост

Музей працуе ва ўсе дні, акрамя панядзелка. Графік працы перыядычна мяняецца, але звычайна з 10: 00 да 18: 00, уваход платны.

Орша - унікальны горад, багаты на славутасці. Абавязкова наведайце калегіум езуітаў, дзе таксама працуе музей.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя