25 верасня у горадзе Міёры, Віцебскай вобласці, адбылося экалагічнае святаЖураўлі і журавіны Міёрскага краю”, якое стала традыцыйным для рэгіёну і прайшло ўжо ў дзесяты раз.

Курс на поўнач: езем здзіўляцца ў Міёрскі раён
фота: Таццяна Алёшка (АПБ)

Поўнач Беларусі – цікавае месца для падарожжаў. Усё больш турыстаў наведае Міёрскі раён – у сацсетках з'яўляюцца захопленыя допісы з фотаздымкамі жураўлёў, балот і азёр, архітэктуры і месца прыцягнення многіх вандроўнікаў – вадаспаду на рацэ Вята.

Многія адкрываюць для сябе мясцовыя цікавосткі ўпершыню, а тыя, хто вяртаюцца сюды, радуюцца таму, як змяняецца і робіцца ўсё больш прывабнейшым.

Каталізатарам развіцця раёна стаў праектРазам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй (АПБ) і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

25 верасня ў Міёрах у межах праекту адбылося 10-е свята, прысвечанае “знакамітасцям” раёна – журавінам і шэраму жураўлю. У жніўні і верасні на мясцовыя балоты і палі злятаюцца тысячы серых жураўлёў: тут яны набіраюцца сіл перад доўгай дарогай у рай. Гэтыя “чырванакніжныя” птушкі звычайна трымаюцца падалей ад чалавека, таму многія вяртаюцца сюды зноў і зноў, каб пабачыць вялізныя чарады грацыёзных птушак на палях і ў паветры, паслухаць іх тужлівыя крыкі.

Курс на поўнач: езем здзіўляцца ў Міёрскі раён
фота: Іна Субоціна (АПБ)

10 гадоў таму святаЖураўлі і журавіны Міёрскага краю” мела мясцовы маштаб. Сёлета яно набыло статус абласнога. Людзі прыязджаюць сюды са ўсёй краіны не толькі каб набыць свежых журавін, прысмакаў з гэтых ягад, балотнага мёду, паназіраць за вялікімі чародамі жураўлёў на навакольных палях, але і адпачыць, паслухаць цішыню, удыхнуць крыштальнага гаючага паветра.

- Многія завітваюць не на дзень, а на выхадныя ці некалькі дзён, каб паспець паглядзець як мага больш цікавых аб'ектаў раёна, – казаць спецыяліст АПБ па развіцці турызму Сяргей Рэзаў. - Гэта і касцёл у Мілашова, і каменны крыж у вёсцы Авечкі, і званіца Троіцкай царквы ў вёсцы Лявонпаль, і аленевая ферма ў Ніўніках, і старажытная Дзісна з яе паромам і храмамі. Тут, у самым маленькім горадзе Беларусі, сёлета на сцяне двухпавярховіка з'явіўся самы вялікі ў Беларусі партрэт беларускага мастака Язэпа Драздовіча. Адметныя графіці апошнімі гадамі з'явіліся і ў вёсцы Перабродзе, і ў Міёрах, а неўзабаве здзіўляць турыстаў мураламі будуць вёскі Язна і Павяцце.

Мэнэджар праекту Алег Сівагракаў дадае: 

- “Здзіўленне побач” – такі дэвіз мясцовага брэндзінгу. І гэта сапраўды так. Кожны раз наведнікі раёна ўразяцца з чагосьці новага: унікальнага экспаната ў музеі Вітольда Ермалёнка у Міёрскай школе № 3, магчымасці навучыцца рабіць маляваныя пернікі ў Ксеніі Маскаленка ці прыгожыя сувеніры Галіны Паўлоўскай. Велавандроўка вакол балота Ельня? І гэта магчыма! Дамаўляйцеся з гаспадаром агратурыстычнай сядзібы “Жураўліная Ельня” Андрэем Літвінавым. Паласавацца садовымі дурніцамі, і заадно купіць саджанец добрай яблыні, якая не баіцца паўночных маразоў, можна ў фермера Уладзіміра Кашкура… Наш праект дзякуючы сродкам ЕС падтрымаў гэтыя і шэраг іншых спраў мясцовых актывістаў. І ўжо цяпер відаць эфекты ад іх дзейнасці. А праект працягваецца. Грамадскі савет па разпрацоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна абмяркоўвае, як павялічыць колькасць і разнастайнасць сувенірнай прадукцыі, перадаюць каштоўныя веды..

Міёрскі край траўні чым здзівіць. Прыязджай!

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя