Мількаўшчына, Гродзенскага раёна, - гэта малая Радзіма пісьменніцы Элізы Ажэшкі (Паўлоўскай), дзе ў яе сям'і быў невялічкі маёнтак. Па праўдзе зараз пра часы Паўлоўскіх нагадвае толькі музей і мемарыяльны валун на тым месцы, дзе была сядзіба. Затое ў вёсцы ёсць некалькі іншых цікавостак. Напрыклад адна з якіх - Пакроўская царква, пабудаваная ў пачатку 20 стагоддзя.

Пакроўская царква ў вёсцы Мількаўшчына.

Будаўніцтвам храма займаўся адстаўны вайсковец Шырма Канстанцін Антановіч, які ў канцы 19 стагоддзя выкупіў у Паўлоўскіх маёнтак Мількаўшчына. Менавіта па яго ініцыятыве ў 1904 годзе пабудавана гэтая царква, якая мае ярка выяўленыя рысы архітэктуры гістарычна рускага стылю.

Акрамя гэтага храма ў Мількаўшчыне мог з'явіцца і драўляны касцёл, які пачалі будаваць у 30-ыя гады, але працы так і не паспелі скончыць. У пасляваенныя гады будынак перабудавалі і сталі выкарыстоўваць як школу.

Вёска Мількаўшчына

На старых мапах ёсць адзнака і пра яшчэ адзін каталіцкі храм (ці магчыма капліцу), які размяшчаўся каля самай сядзібы Паўлоўскіх. Нажаль звестак аб яго лёсе я не знайшоў. Ніжэй кропка з адзнакай Пакроўскай царквы на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, то па дарозе раю заехаць у вёску Пузынаўцы, дзе знаходзяцца фамільныя могілкі Паўлоўскіх.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары