Па ўсёй тэрыторыі Беларусі сустракаюцца розныя памятныя калоны, якія часта ўстанаўліваліся прадстаўнікамі шляхетных родаў на сваіх землях. Адна з такіх мемарыяльных калон знаходзіцца ў вёсцы Асошнікі, побач з былым маёнткам Быхаўцаў-Дзеконскіх.
Дакладнай інфармацыі кім і ў гонар якіх падзей яна ўстаноўлена няма. Аднак існуе дзве асноўныя версіі.
Першая - умоўна афіцыйная, пацверджаная інфармацыйнай шыльдай, паводле якой калона - помнік у памяць аб паўстанцах Каліноўскага і падзеях 1863 года. На той момант гэтыя землі належалі Казіміру Дзеконскаму.
Другі варыянт паходжання калоны - гэта прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай у 1791 годзе. У канцы 18 стагоддзі прадстаўнікі шляхты актыўна ставілі такія мемарыяльныя калоны.
Цікаўна што ў суседняй вёскі Палонск ёсць такая ж калона, але ў больш разбураным стане. Хутчэй за ўсё абодва гэтыя помнікі гісторыі будавалі ў адзін і той жа час.
Калона размяшчаецца каля дарогі вядучай на Лыскава, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую наведаць Ружанскі палац, а таксама з'ездзіць у гарадскі пасёлак Поразава.