У горадзе Дуброўна, Віцебскай вобласці, ёсць даволі цікавы прамысловы помнік архітэктуры - адноўлены будынак фарбавальнага цэха суконнай фабрыцы «Дняпроўская мануфактура». Прадпрыемства пачало дзейнічаць у самым пачатку 20 стагоддзя. Захаваліся запісы, што летам 1900 года быў прыняты статут новай кампаніі «Дняпроўская паперапрадзільная і ткацкая мануфактура». Праз некалькі гадоў ужо на ўсю моц шумелі ткацкія станкі, а фабрыка хуткімі тэмпамі набірала абароты вытворчасці. Так колькасць работнікаў вырасла з 400 чалавек да 600 усяго за 3 гады.

Адноўленая суконная мануфактура ў Дуброўне

Дняпроўская мануфактура - гэта прыклад прадпрыемства свайго часу на якім працавалі ў асноўным мясцовыя габрэі. Лічыцца, што Дуброўна шмат стагоддзяў славіўся сваімі ткацкімі работнікамі, многія з якіх якраз былі з яўрэйскіх сем'яў.

Зямлю на якой стаяла фабрыка ініцыятыўныя прадпрымальнікі выкупілі ў Любамірскіх, тагачасных уладальнікаў горада.

Дуброўна, Віцебская вобласць

У 1941 годзе на фабрыцы спынілісь працы. Станкі і каштоўных работнікаў экстрана вывозілі ў Барнавул, далей ад баявых дзеянняў. З заканчэннем Другой сусветнай вайны завод паспрабавалі ажывіць, на яго плошчах пачаў працаваць Дубровенскі льнозавод.

Корпус былой фабрыцы які можна ўбачыць зараз доўгія гады стаяў у руінах. У 90-ыя будынак закансервавалі і замянілі дах, а каля 5 гадоў таму завяршылася поўная рэканструкцыя. Цяпер тут працуе мясцовы музей і банкетная зала.

Адноўленая суконная мануфактура ў Дуброўне

Адноўлены будынак у Дуброўне - гэта добры прыклад таго як можна выкарыстоўваць закінутыя архітэктурныя помнікі. Славутасць знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Завадская і Фабрычная, ніжэй кропка на мапе:

На іншым беразе Дняпра варта паглядзець жылы корпус кляштара бернардынцаў. Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую таксама заехаць у Воршу.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя