На тэрыторыі Беларусі неагатычныя касцёлы сустракаюцца даволі часта. Яркі і па-свойму ўнікальны прыклад такой архітэктуры – касцёл святога Казіміра ў Ліпнішках.

Неагатычны касцёл Святога Казіміра ў вёсцы Ліпнішкі

Каталіцкі прыход у мястэчку Ліпнішкі з'явіўся яшчэ на пачатку 16 стагоддзя, тады ж пабудаваны і першы драўляны касцёл, які прастаяў да Паўночнай вайны. У 1804 годзе на грошы Галляша Безбародка ўзвялі іншы касцёл, таксама з дрэва. Лёс яго склаўся падобна з папярэднікам - храм згарэў. На яго месцы зараз знаходзіцца невялікая капліца. Менавіта так пачынаецца гісторыя каменнага касцёла святога Казіміра які пачалі будаваць у 1900 годзе (па іншых дадзеных у 1890 годзе).

Славутасці Беларусі Ліпнішкі

Узвядзенне і ўладкаванне храма ажыццяўлялася на сродкі Аляксандра Вольскага (тагачаснага ўладальніка Ліпнішак) і доўжылася без малога 10 гадоў. Аднак некаторыя будаўнічыя працы працягваліся аж да 1927 года.

Працэс будаўніцтва касцёла ў Ліпнішках.
Фота з «калекцыі Балзункевіча»

Унікальны касцёл у вёсцы Ліпнішкі.

Храм адносіцца да неагатычнага стылю архітэктуры, але вылучаецца на фоне сваіх субратаў. Сцены касцёла ў Ліпнішках выкладзены квадратнымі абчасанымі камянямі. Падобны прыём можна ўбачыць у касцёле Маці Божай Ружанцовай у Пясках.

Аграгарадок Ліпнішкі Беларусь

Ліпнішскі касцёл мае прастакутную форму і завяршаецца трохграневай апсідай, а па баках размяшчаюцца сакрыстыі.

Неагатычны касцёл Ліпнішкі

Цэнтральнае месца ў архітэктуры храма займае высокая васьмігранная вежа ў тры ярусы з востраканцовым шатровым завяршэннем, упрыгожаным невялічкімі люкарнамі.

Неагатычная вежа касцёла ў Ліпнішках.

Неагатычная вежа касцёла ў Ліпнішках.

Перад уваходам на касцёльную тэрыторыю пабудавана масіўная трохарачная брама з пінкалями дэкараванымі зуб'ямі.

Брама касцёла ў Ліпнішках.

Неагатычныя касцёлы ў Беларусі

Цікава, што за савецкім часам касцёл, відаць, не зачыняўся. Вядома толькі што ў 50-ыя канфіскаваны будынак плябаніі.

Аграгарадок Ліпнішкі

У 1970 годзе касцёл у аграгарадку Ліпнішкі прызнаны гісторыка-культурнай спадчынай і атрымаў адпаведны ахоўны статус.

цікавыя храмы ў Беларусі

Як дабрацца ў Ліпнішкі?

Дабрацца ў вёску Ліпнішкі ад Мінскапрасцей за ўсё на аўтамабілі. Адлегласць каля 165 кіламетраў і зойме каля 2 гадзін. Па шляху можна заехаць у Ракаў, Валожын, Іўе - калі ехаць па трасе М6. Альбо другі варыянт - гэта Мір і Навагрудак па дарозе Р11 і Р5.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
1 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары