"Лясная быль” – шмат у чым знакавы фільм для нашай культуры і гісторыі. Гэта першае беларускае кіно, афіцыйна выпушчанае на магутнасцях будучай кампаніі "Беларусьфільм". Па-другое, на кінакадрах можна ўбачыць стары Мінск, першай паловы 20 стагоддзя. Акрамя таго, адной з асноўных лакацый для здымкаў стаў палацавы комплекс Чапскіх у Прылуках, кадраў з гэтай славутасцю таксама хапае.

З'ёмачная група фільма "Лясная быль"
Здымачная група і некаторыя акцёры фільма "Лясная быль", здымак зроблены з паркавага боку сядзібы ў Прылуках.

Асновай для сюжэту Лясной былі стала аповесць Міхася Чарота "Свінапас", цікава што такая назва магла быць у фільма, разглядалі таксама варыянт Грышка-свінапас.

Палац у Прылуках фільм "Лясная быль"
Палац Чапскіх, парадны бок, кадр з фільма

Кінакадры Прылук і Мінска ў фільме "Лясная быль" 1926 года

"Лясная быль" выйшла на экраны ў 1926 годзе, фільм нямы з субтытрамі, дзяліўся на 8 частак. Калі глядзець аблічбаваную кінастужку сёння, то можна лёгка заўважыць што ў розных частак фільма - розная якасць. Да таго ж была страчана 3-я частка.

Фільм Лясная быль 1926 года

Вядома фільм цікава паглядзець каб убачыць палац Чапскіх, такім якім ён быў у перыяд здымак.

Прылукі ў фільме Лясная быль 1926 гады

Хапае інтэр'ерных кадраў і відаў з планамі паркавага фасада. Сцэна, дзе рухаецца польскі полк і зусім па-свойму бясцэнна, на ёй бачна вежа-лядоўня.

Прылукі ў фільме 1926 году
На заднім плане звернеце ўвагу на вежу-лядоўню

Аднак кадры з Прылукамі складана назваць "якія дзівяць уяўленне", усё ж палац дайшоў да нашых дзён амаль у такім жа выглядзе. Зусім іншая справа кадры з Мінскам, дзе ідэнтыфікаваць вуліцы і будынкі ўжо праблематычна.

Лясная быль кадры Мінска ў фільме
Стары Менск з кінафільму "Лясная быль"

Ёсць кадры з цалкам страчанай вуліцай Касмадзям'янскай, старой Зыбіцкай (Гандлёвай), Саборнай плошчай і многае іншае.

Стары Менск у фільме Лясная быль

Менск 1926 года

Цікавая сцэна бою, дзе бачна будынак былога гатэля і гасцініцы.

Мінск узору 1926 года

Лясная быль - першы фільм Беларусі

Старыя кадры Мінска першай паловы 20-га стагоддзя

На Мінск розных перыядаў можна паглядзець у дзесятцы фільмаў мінулага стагоддзя, напрыклад узору 1967 года ў фільме "Любімая" і 1971 года ў кінастужцы "Міравы хлопец".

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя