У Ляхавічах ёсць 2 касцёлы, першы - гэта храм 2004 года, названы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, а другі - касцёл Святога Іосіфа, які мае больш даўнюю гісторыю, пра яго крыху падрабязней. Гэты храм пабудавалі ў 1907 годзе, пры падтрымцы прадстаўнікоў роду Рэйтанаў, уладальнікаў маёнтка ў суседняй Грушаўцы. Як разумееце, першапачатковая архітэктура моцна адрознівалася, ад таго аблічча якое можна ўбачыць сёння. Будынак дасканала перабудавалі ў пасляваенныя гады пад патрэбы паліклінікі.

Ляхавіцкі касцёл

Ляхавіцкі касцёл будавалі па даволі тыпавым для першай паловы 20 стагоддзя праекце. Неагатычная архітэктура з высокай вежай-званіцай. Сцены ўпрыгожвалі арачныя вокны, на даху стаялі пінаклі, галоўны ўваход вылучаўся парталам.

Як выглядаў касцёл у Ляхавічах?
1907, крыніца: Żyskar. Nasze Kościoły

Мабыць адзінае што аб'ядноўвае старую і новую архітэктуру - гэта контрфорсы.

Ляхавічы касцёл

У 2019 годзе будынак пераасвяцілі, а таксама скончылі частковую рэканструкцыю. Па выніку атрымаўся па-свойму ўнікальны архітэктурны помнік, ніжэй кропка з размяшчэннем гэтай славутасці:

У Ляхавічах раю паглядзець месца, дзе знаходзіўся замак, а таксама прагуляцца па гістарычнаму цэнтры.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары