Аб тым што ў Ляхавічах калісьці стаяў сапраўдны замак абарончага тыпу нагадвае герб горада, на якім якраз вобраз старажытнай крэпасці. Будаўніцтва замка распачалі па загадзе вядомага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ – Яна Караля Хадкечыва, у другой палове 16 стагоддзя.

Ляхавічы
Мурал у цэнтры Ляхавічаў з выявай замка

У летапісах ёсць згадкі пра тое, што Ляхавіцкая крэпасць адбівала аблогу казакоў ужо ў 1595-96 гадах. Таму можна казаць, што замак тут існаваў ужо ў той далёкі час.

Ляхавіцкі замак

Герб Ляхавічы

На працягу ўсяго 17 стагоддзя, замак увесь час быў пад аблогай, аднак крэпасць не здавалася і заставалася нязломленай. Першымі абарону Ляхавічаў змаглі зламаць шведы ў 1706 годзе, калі па нашых землях прайшла Паўночная вайна.

Што паглядзець у Ляхавічах

Для гэтага ім прыйшлося цэлы год трымаць крэпасць у аблозе. Замак і сам горад былі разбураны і разрабаваны. Пасля гэтых падзей замак у Ляхавічах аднавілі і да самага канца 17 стагоддзя крэпасць працягвала выконваць сваю абарончую функцыю.

Горад Ляхавічы

Аднак пасля падзелаў Рэчы Паспалітай крэпасць страціла сваё першапачатковае прызначэнне і паступова знікла з геапалітычнай мапы. Сёння ад былога замка складана знайсці нават земляныя равы ці абрысы таго месца, дзе ён знаходзіўся. Добра што ёсць хаця б мемарыяльны камень з гербам і інфармацыяй, знайсці гэты помнік зможаце каля моста на рацэ Ведзьма.

Рака Ведзьма

А ў цэнтры Ляхавічаў усталявана стэла “Ляхавіцкая фартэцыя”, якая нагадвае мясцовым жыхарам і гасцям пра багатую гісторыю горада.

Памятны знак Ляхавічы

На стэле ёсць інфармацыйныя шыльды з кароткай інфармацыяй аб замку.

Ляхавіцкі замак

Інфармацыйная таблічка аб замку ў Ляхавічах

Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе размяшчаўся легендарны Ляхавіцкі замак:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую з'ездзіць паглядзець пахавальню і сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя