У вёсцы Ленін, Жыткавіцкага раёна, можна ўбачыць адны з найстарэйшых габрэйскіх могілак на тэрыторыі Беларусі. Да таго ж гэта верагодна адзіныя могілкі на якіх захаваліся драўляныя надмагільныя пліты (мацевы).

Старадаўнія габрэйскія могілкі ў Леніне.

Габрэйскія могілкі Жыткавіцкі раён

Гісторыя Леніна (населенага пункта) бярэ свой пачатак у першай палове 16 стагоддзя, як уладанне князя Юрыя Алелькавіча. Цікава, што назва захавалася з тых даўніх часоў, калі тут было простае ўрочышча і ніякага дачынення да “правадыра” пралетарыяту не мае. Нават больш, ёсць версія, што Уладзімір Ільіч вырашыў узяць свой псеўданім пасля сустрэчы з габрэямі з вёскі Ленін у 1895 годзе. Жыхары гэтых месцаў называлі сябе ленінцамі.

Вёска Ленін

Да гітлераўскай акупацыі ў Леніне пражывала каля 1000 яўрэяў, дзейнічала іудзейская школа і было 2 сінагогі. Аднак адзіны напамін сёння пра габрэйскія карані – гэта могілкі. На іх можна ўбачыць як зусім старыя пахаванні, так і часоў гета 1941-43 гадоў.

Старадаўнія могілкі ў вёсцы Ленін.

Габрэйскія могілкі ў Беларусі.

Асаблівую каштоўнасць маюць драўляныя помнікі, якіх захавалася каля 15-20, а іх узрост можа дасягаць 200 гадоў.

Драўляныя помнікі на габрэйскіх могілках.

Адзіныя ў Беларусі габрэйскія могілкі з драўлянымі помнікамі, якія захаваліся.

Ленін, Гомельская вобласць

Помнік загінуўшым яўрэям у вёсцы Ленін

Яшчэ адна славутасць Леніна - гэта невялікая праваслаўная капліца, бліжэй да цэнтру вёскі. Арыгінальную каплічку знеслі ў 2019 годзе, а на яе месцы паставілі даволі падобную копію.

Старадаўнія габрэйскія могілкі і капліца ў вёсцы Ленін.

Першапачатковая пабудова датавалася 1863 годам. Па іншых звестках будавалася крыху пазней - у 1870 годзе, як сімвал вызвалення сялян ад прыгоннага права. Абсалютна ідэнтычная капліца ёсць у Жыткавічах.

Праваслаўная капліца ў вёсцы Ленін

Вёска Ленін знаходзіцца на з'ездзе з трасы Р23 (участак Салігорск - Мікашэвічы). Каб патрапіць да могілак ад цэнтра трэба праехаць у бок Залюцічаў, ніжэй кропка на карце.

У гэтых краях рэкамендую таксама наведаць гранітны кар'ер, адзін з найбуйнейшых у Еўропе.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
2 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары