Інтэрактыўны гістарычны праектЛегендарныя эпохі” вяртаецца ў Дудуткі! У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплексу “Дудуткі” аднаўляецца цікавая інтэрактыўная праграма, якая кожныя выхадныя будзе расказваць пра самыя значныя эпохі, падзеі і людзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

Першыя княствы, шлях “З вараг у грэкі”, стварэнне ВКЛ, войны з крыжакамі, Грунвальдская бітва, палітычныя уніі і саюзы – на мерапрыемствах праекту “Легендарныя эпохі” вы сустрэнецеся з рэканструктарамі розных гістарычных перыядаў, гісторыкамі, артыстамі і музыкамі, майстрамі і рамеснікамі!

10 красавіка 2021 года праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпосе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі. Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, апавяданні пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:

  • Рыцарскі турнір
  • Бугурты і масавыя баі рыцараў
  • Cярэднявечныя музыкі
  • Мастер-клас па сярэднявечных танцах
  • Сярэднявечныя гульні
  • Лучны і арбалетны цыр
  • Старажытныя рамёствы

і шмат іншага!

Праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

Фармат праекта "Легендарныя эпохі" аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

  • Паказальныя выступы рэканструктараў
  • Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў
  • Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду
  • Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах
  • Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства
  • Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў

Квіткі: взрослыя - 14 BYN, дзіцячы - 7 BYN, дашкольнікам бясплатна.

Падрабязнасці: + 375 29 602-52-50

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя