Праязджаючы праз вёску Лебедзеваў бок Беніцы, цяжка не заўважыць незвычайную капліцу-пахавальню. Спачатку можна падумаць, што цікавы будынак стылізаваная новабудоўля, але гэта зусім не так. Пахавальня ўзводзілася ў першай палове 20 стагоддзя, а скончана была ў 1910 годзе.
Каплічка будавалася верагодна як фамільная пахавальня, але застаецца пытанне для якога роду, тут ёсць 2 здагадкі. Першая – для Сьвентаржэцкіх, якія жылі ў Малінаўшчыне, другая - Цывінскім, якія валодалі сядзібай у самім Лебедзева.
Прама ля сцен каплічкі размяшчаецца надмагілле, якое, напэўна, належала камусьці з фундатараў і дапамагло б дакладна ўсталяваць заказчыкаў будаўніцтва, але на жаль усе надпісы стёрты.
Сцены капліцы дэкарыраваны пілястрамі, уваход выкананы ў выглядзе спічастай аркі.
Капліца ў Лебедзева перажыла дзве вайны, але нават колер цэглы, з якой яна была пабудавана, не змяніўся. Разглядаючы пахавальня, можна знайсці некаторыя адбіткі даўніны.
Накіраванныя ўверх тонкія вежкі (пінкалі) кажуць аб неагатычным архітэктурным стылі капліцы-пахавальні.
Святыня знаходзіцца на старых каталіцкіх могілках, дзе сустракаюцца магілы канца 19 стагоддзя.
У Лебедзева была дастаткова вялікая каталіцкая парафія, цэнтрам якой з'яўляўся драўляны касцёл Дзевы Маріі, які згарэў у 1938 годзе. Пасля гэтых падзей функцыі парафіяльнага храма некаторы час выконвала якраз вось гэтая капліца. За савецкім часам каплічку хутчэё за ўсё не выкарыстоўвалі, але і не разбуралі, верагодна будынак стаяў напаўзакінуты. У 90-ыя капліцу вярнулі вернікам, якія правялі рэканструкцыю.
Неагатычная капліца знаходзіцца на ўскраіне вёскі Лебедзева, калі будзеце ехаць на машыне вы дакладна не прапусціце гэтае месца, яго добра відаць з дарогі.
У 10 кіламетрах ад капліцы можна наведаць занядбаны, але не сгубівшый сваёй прывабнасці Траецкі касцёл у Беніцыі дзейную Пакроўскую царкву19 стагоддзі. Што яшчэ цікавага паглядзець у Беларусі, а таксама варыянты экскурсій па краіне.