Адна з найстарэйшых славутасцяў Оршы - гэта Куцеінскі манастыр і Траецкая царква. Богаяўленскі мужчынскі манастыр пачалі будаваць яшчэ ў першай палове 17 стагоддзя. Комплекс уключаў у сябе мноства пабудоў: сабор, царкву, брама-званіцу, жылыя будынкі і майстэрні. Многае з гэтага спісу захавалася і дайшло да нашых дзён.
Верагодна галоўны будынак - Траецкая царква, якая да 1762 года мела назву храм Святога Духа. Мае рысы ранняга барока і даволі нетрадыцыйную архітэктуру для сённяшніх праваслаўных будынкаў.
Аднак гэтая царква не была галоўным храмам манастыра, першараднасць аддавалася - драўлянаму Богаяўленскаму сабору. Будынак цалкам згарэў у 1885 годзе.
Ёсць нават цікавая легенда, што маўляў манахі на месцы сабора знайшлі старажытны пячорны манастыр у гонар Уваскрашэння праведнага Лазара.
Хоць манастыр і размяшчаўся крыху ў аддаленні ад цэнтра, на месцы зліцця дзвюх рэк Днепр і Куцейны, пазбегнуць разбуральных войнаў яму не ўдалося. Цяжэй за ўсё прыйшлося пасля разрабаванняў напалеонаўскімі войскамі ў 1812 годзе. Пасля гэтых падзей пачынаецца перыяд заняпада Куцеінскага манастыра.
У канцы 19 стагоддзі былі спробы аднавіць дзейнасць комплексу. Пры манастыры адкрылася вучылішча для дзяцей, прыязджалі новыя манахі, нават была пабудавана мураваная брама-званіца.
У 1918 годзе Куцеінскі манастыр у Оршы закрылі: шмат каго з манахаў арыштавалі. На месцы праваслаўных могілак пачалі будаваць гаражы, а царкву зноў разрабавалі.
У час Другой сусветнай вайны на гэтай тэрыторыі размясцілі лагер для ваеннапалонных. Затым, ужо ў пасляваенныя гады, манастыр аддалі пад патрэбы мясцовай школы ДТСААФ, тэрыторыя ператварылася ў своеасаблівую трэніровачную базу. За гэты час усе пабудовы прыйшлі ў даволі сумны выгляд.
У 90-ыя манастыр вярнулі вернікам, якія прыступілі да рэканструкцыі Траецкага храма і паступовага аднаўлення ўсяго комплексу. Убачыць гэтую славутасць можна па вуліцы Францыска Скарыны 77ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
У цэнтральнай частцы горада паглядзіце старадаўняе замчышча і этнаграфічны музей у млыне.